Грамадства66

«Гэта нешта роднае, душэўнае і блізкае мне». Апублікавалі вынікі даследавання, як спажыўцы ставяцца да беларускамоўнай рэкламы

Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў МАСМІ правяло апытанне, каб высветліць, як жыхары нашай краіны ставяцца да рэкламы на беларускай мове, паведамляе Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

Даследаванне было праведзена вясной 2023 года і ахапіла мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў, якія пастаянна жывуць у гарадах апытання (Мінск, абласныя цэнтры і інш.). Усяго ў даследаванні ўзялі ўдзел 1000 чалавек.

Метад апытання — CAPI: асабістае інтэрв'ю структураванага апытальнага ліста, размешчанага на планшэце ці смартфоне.

Даследаванне паказала, што 39% апытаных ставяцца станоўча да рэкламы на беларускай мове (часцей за астатніх — ва ўзроставай групе ад 55 да 64 гадоў). Палова рэспандэнтаў нейтральна ставіцца да такой рэкламы, 9% выказалі сваё негатыўнае стаўленне.

Акрамя таго, 63% рэспандэнтаў адзначаюць, што так ці інакш звярнулі б увагу на тавар з паметай «Купляйце беларускае», «Зроблена ў Беларусі». Прыкладна 1/5 частка — не звяртае ўвагі на падобныя абазначэнні.

Часцей тавар з такой пазнакай выберуць жанчыны і ўзроставая група ад 55 да 64 гадоў. Часцей за астатніх звяртаюць увагу на тавары з такой пазнакай ва ўзроставай групе ад 45 да 54 гадоў, а не звяртаюць — у групе ад 25 да 34 гадоў.

Рэспандэнты больш за ўсё згодныя з такімі выказваннямі, як:

  • «Рэклама на беларускай мове — гэта нешта роднае, душэўнае і блізкае мне»;

  • «Я адчуваю павагу да кампаній, якія ствараюць рэкламу на беларускай мове».

У той жа час рэспандэнты лічаць, што рэклама на беларускай мове нічым не адрозніваецца ад іншай рэкламы.

Часцей за астатніх з выказваннем «Я адчуваю павагу да кампаній, якія ствараюць рэкламу на беларускай мове» згодныя жанчыны і ўзроставая група ад 55 да 64 гадоў. З тым, што рэклама на беларускай мове мае больш шанцаў запомніцца, часцей за астатніх згодныя ва ўзроставай групе ад 45 да 54 гадоў.

Ва ўзроставай групе ад 55 да 64 гадоў часцей за астатніх лічаць рэкламу на беларускай мове чымсьці родным, душэўным і блізкім.

Рэспандэнты таксама адзначаюць, што пры іншых роўных умовах звернуць увагу на тавар з назвай і рэкламай (камунікацыяй) на рускай мове. А вось у сітуацыі з лагатыпам практычна роўная колькасць — на лагатып на рускай або беларускай мовах.

Пры гэтым часцей лагатып на рускай мове адзначае маладое пакаленне, а на беларускай — узроставая група ад 45 да 54 гадоў.

Каментары6

  • кум
    29.06.2023
    9% беларсуфабаў, гэта шмат і што галоўнае, гэтыя 9% займаюць ўсе вышэйшыя пасады і фактычна кіруюць Беларуссю. Калі ўжо беларусы будуць гаспадарамі на сваёй зямлі? 
  • Paliašuk
    29.06.2023
    Рэклама па-беларуску не проста родная і душэўная, а яшчэ запамінальная, калі не сказаць мемная. Дагэтуль майстар Ёда з "чызбургер гэты не трэба табе" узгадваецца. Ці прыкол з 2004, сведкам якога быў: 9 траўня, Кастрычніцкая, па ёй шпацыруюць два хлопцы, у аднаго з іх - трубка ад стацыянарнага тэлефона з провадам, і ён нібы здымае мінакоў на тэлефон і прыгаворвае: Самсунг Ікс-Шассот, з убудаванай успышкай.))) Абыграны адзін з папулярных ролікаў таго часу.
    Беларускае добра заходзіць і адкладваецца ў памяці. Ці не гэта патрэбна рэкламшчыкам і маркетолагам? Трэба болей нашага кантэнту, а не шэрага расейскага сурагата.
  • Nichoga novaga
    29.06.2023
    U Brazilii taksama ganaratstsa svaimi vyrabami - pishyts' Industria Brasiliera na rechah, y Argentsine - Industria Argentina, y Niamechhyne - Hergestellt in Deutschland. I tol'ki y pseudaintelligentsyi y Sinyavokay estsc' imperskia komleksy nepaurnavartastsi, tak zvanya intelektyaly lichats' Zroblena y Belarusi kaygasam.

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць