Грамадства2020

Што беларусы думаюць пра размяшчэнне ў краіне ядзернай зброі? 

Эксперты «Беларускага трэкера перамен» прэзентавалі вынікі новага апытання беларусаў.

Аналітычная справаздача падрыхтаваная камандай экспертаў, у якую ўвайшлі палітычныя аналітыкі Павел Слюнькін і Арцём Шрайбман, сацыёлагі Філіп Біканаў і Генадзь Коршунаў, эканаміст Леў Львоўскі.

Як было арганізавана апытанне

Апытанне было пабудавана на базе анлайн-панэлі — сэрвісу, які прапаноўвае беларусам у інтэрнэце прайсці апытанне. У сувязі з гэтым аўтары справаздачы адзначаюць, што атрыманыя вынікі не прэтэндуюць на рэпрэзентатыўнасць грамадства і ілюструюць толькі трэнды.

А таксама паказваюць тэндэнцыі ўнутры чатырох груп, на якія было падзелена грамадства для апытання: заўзятыя прыхільнікі рэжыму, схільныя яму давяраць, схільныя не давяраць і заўзятыя праціўнікі.

Аўтары адзначаюць, што сегменты моцна адрозніваюцца па сацыяльна-дэмаграфічных прыкметах: сярод заўзятых праціўнікаў значна больш мужчын, больш адукаваных людзей. Прадстаўнікі гэтага сегмента часцей пражываюць у Мінску і маюць больш высокі даход.

Сярод прадстаўнікоў заўзятых прыхільнікаў рэжыму, наадварот, больш жанчын. Заўзятыя прыхільнікі менш адукаваныя, маюць даход ніжэйшы за сярэдні.

Апытанне праводзіцца кожныя тры месяцы, таму эксперты могуць параўнаць новыя высновы з папярэднімі (атрыманымі ў лютым-сакавіку), а таксама з самым першым апытаннем, праведзеным у маі 2022 года.

Успрыманне вайны і размяшчэння ядзернай зброі

Новае апытанне паказала, што за апошнія тры месяцы адносіны да вайны ва ўсіх чатырох сегментах беларускага грамадства амаль не змяніліся. Даследаванне выявіла нязначны рост прыхільнікаў удзелу арміі Беларусі ў вайне на баку Расіі. Калі ў сакавіку такіх было 5%, то ў маі — 8,7%. Пры гэтым пераважная большасць — амаль 88% — лічыць, што беларуская армія не павінна ўдзельнічаць у вайне ні на адным з бакоў.

Адносна размяшчэння ядзернай зброі даследаванне выявіла цікавую заканамернасць. 

Нават сярод заўзятых прыхільнікаў рэжыму, нягледзячы на наратывы прапаганды, менш за палову гатовыя сказаць, што вітаюць размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі, а ў сегменце схільных давяраць уладам такіх людзей яшчэ менш — каля траціны. Аналагічна менш за палову прадстаўнікоў гэтага сегмента гатовыя сказаць, што не лічаць размяшчэнне ядзернай зброі пагрозай для Беларусі.

Апытанне Опрос Survey

Эксперты адзначаюць, што выказванні пра важнасць размяшчэння ядзернай зброі, пра тое, што яна гарантуе бяспеку Беларусі, — гэта частка праўладнага інфармацыйнага поля. 

Магчыма, у будучыні, заўважаюць эксперты, мы ўбачым рост падтрымкі размяшчэння ядзернай зброі за кошт сегментаў, схільных давяраць рэжыму, але на гэты момант перспектыва размяшчэння ядзернай зброі палохае і не задавальняе значную частку беларускага грамадства.

Раскол у грамадстве

Раней на фоне вайны даследчыкі назіралі рост тых, хто гатовы давяраць уладзе. З сакавіка 2022-га да сакавіка 2023-га іх доля павялічылася з 58% да 66% сярод апытаных. Гэта можна патлумачыць тым, што ў самой Беларусі няма вайны, а ўзровень жыцця рэзка не пагоршыўся. Але ў апошнім квартале гэты рост спыніўся.

У той жа час, як адзначаюць эксперты, з квартала ў квартал яны назіраюць прыкметы вострага супрацьстаяння паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму Лукашэнкі. Абедзве палярныя групы ўспрымаюць адна адну праз прызму палітычных прыкмет і знаходзяцца ў інфармацыйных бурбалках.

Заўзятыя праціўнікі больш глыбока адчуваюць праблемы ўнутры краіны і надаюць вялікае значэнне грамадзянскім каштоўнасцям. Яны імкнуцца да трансфармацыі краіны і перабудовы сістэмы. Асноўны канфлікт заключаецца ў тым, адзначаюць эксперты, што прыхільнікі ўлады не жадаюць такой трансфармацыі.

Чытайце яшчэ:

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

Што думаюць беларусы пра расійскую мабілізацыю. Нечаканыя вынікі даследавання

Каментары20

  • микола
    17.06.2023
    Зеля помог своему дружку Луке. Теперь естьреальная причина, почему укр войска не могут заходить на территори Беларуси. "Он мой друг, больше не канает"
  • ◉_◉
    17.06.2023
    вось у іх там апошняя табліца - 
    Таблица 3.
    Классификация ЛОМов по политической позиции

    што такое ЛОМы ?

    некаторых там проста смешна бачыць)
    а НН ні ў воднай калонцы няма...
  • Грэк
    17.06.2023
    Хто фінансаваў гэтае “апытанне” “экспертаў”?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну12

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін9

Перавозчыкі папярэдзілі, што некаторыя рэйсы ў Польшчу мяняюць маршруты і заязджаць у Брэст не будуць2

Спробы нелегальнага пераходу мяжы з Польшчай у апошнія дні амаль спыніліся6

У мінскай краме прадаюць ягады па 200 рублёў за кілаграм1

Нацбанк запусціў галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля44

У ціхім мінскім мікрараёне на беразе Свіслачы плануюць новае будаўніцтва3

Мінскі метрапалітэн паказаў новыя цягнікі, зробленыя пад заказ у Расіі

Сусветны чэмпіён па колькасці зуброў ужо не Беларусь і не Польшча1

Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску знайшлі труп2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну12

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць