Грамадства11

Крым зацікаўлены ў пастаўках у Беларусь сваіх вінаў

Анексаваны Расіяй Крым летась паставіў у Беларусь сельскагаспадарчай прадукцыі на два мільёны даляраў — у асноўным гэта было крымскае віно, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Крыма Арсен Арзіеў, піша «Спутнік».

«Масандра» — адно з самых знакамітых вінаў Крыма. Фота: турыстычны партал Крыма

«У цэлым Рэспубліка Крым са сваім аграпрамысловым патэнцыялам цесна супрацоўнічае з Беларуссю. Па выніках 2022 года з Рэспублікі Крым накіравана ў Беларусь прадукцыі больш чым на два мільёны даляраў. Гэта вінаробная прадукцыя, якая ёсць нашай візітнай карткай», — заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі Крыма.

Крым таксама пастаўляе ў Беларусь прадукцыю птушкагадоўлі, іншыя тавары.

Гаворачы пра беларускі экспарт у Крым, Арсен Арзіеў адзначыў, што рэгіён актыўна ўзаемадзейнічае з МТЗ і Гомсельмашам.

«Штогод нам пастаўляецца вялікая колькасць беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі», — сказаў Арзіеў.

Паводле яго слоў, да 25 працэнтаў сельскагаспадарчай тэхнікі, якая пастаўляецца ў Крым, беларускай вытворчасці, яна карыстаецца вялікім попытам у крымскіх аграрыяў.

«Візітная картка Крыма ў сельскай гаспадарцы — наша садаводства, вінаградарства, вінаробства. І менавіта гэтую прадукцыю мы гатовыя адпраўляць у Беларусь», — сказаў намеснік міністра.

Каментары1

  • жлукта
    11.07.2023
    во, нагадалі, дзякуй. трэба будзе сёньня віна пажлукціць.

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць