Свет1111

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады

Паводле даных Міністэрства гандлю ЗША, эканамічны рост у краіне ў трэцім квартале склаў 4,3% у параўнанні з 3,8% у папярэднім квартале. Такі вынік перавысіў чаканні і стаў самым высокім паказчыкам росту амерыканскай эканомікі за апошнія два гады, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Alexander Spatari / Getty Images

Справаздача паказала, што, нягледзячы на запаволенне росту рынку працы і занепакоенасць інфляцыяй, спажывецкія выдаткі выраслі на 3,5% у гадавым выражэнні ў параўнанні з 2,5% у папярэднім квартале.

На працягу 2025 года эканоміка Злучаных Штатаў адчувала сур'ёзны ціск з-за ўведзеных Дональдам Трампам кардынальных змен у гандлёвай і міграцыйнай палітыцы, а таксама ўразання бюджэтных выдаткаў.

І хоць гэта прывяло да рэзкіх ваганняў у некаторых галінах, такіх як імпарт і экспарт, у цэлым эканоміка, насуперак прагнозам, захавала ўстойлівую дынаміку.

Абвешчаныя паказчыкі аказаліся значна вышэй чаканых, пры тым, што большасць аналітыкаў прагназавалі гадавы тэмп росту на ўзроўні каля 3,2%.

На думку аналітыкаў, рост спажывецкіх выдаткаў у трэцім квартале года быў абумоўлены павелічэннем выдаткаў на медыцынскія паслугі.

Імпарт, які памяншае агульны паказчык росту, працягваў зніжацца з-за ўведзеных прэзідэнтам Трампам пошлін на пастаўкі ў ЗША.

У той час як экспарт, які раней рэзка ўпаў, аднавіўся, павялічыўшыся на 7,4%. Дзяржаўныя выдаткі таксама выраслі, дзякуючы тратам на абарону.

Гэтыя поспехі дапамаглі пераадолець спад інвестыцый, у тым ліку ў інтэлектуальную ўласнасць, а таксама праблемы на рынку жылля. Ён па-ранейшаму пакутуе ад высокіх працэнтных ставак, якія пагоршылі праблемы з даступнасцю жылля і дэфіцытам прапановы.

Па словах Майкла Пірса, галоўнага эканаміста Oxford Economics па ЗША, эканоміка краіны добра падрыхтавана да 2026 года, паколькі пачынае адчуваць эфект ад зніжэння падаткаў і нядаўніх мер цэнтральнага банка ЗША па зніжэнні працэнтных ставак.

«Асноўныя паказчыкі сведчаць пра стабільны рост», — сказаў ён.

Аднак аналітыкі папярэдзілі, што рост цэн, з якім сутыкаюцца некаторыя сем'і, можа ўскладніць падтрыманне незвычайна высокіх тэмпаў росту, якія назіраліся ў апошнім квартале.

У перыяд з ліпеня па верасень ключавы для Федэральнай рэзервовай сістэмы індыкатар інфляцыі — індэкс цэн на спажывецкія тавары і паслугі — вырас на 2,8% у параўнанні з 2,1% у папярэднім квартале, адзначаецца ў справаздачы.

Эксперты папярэджваюць, што рост цэн аказвае ціск на сем'і з нізкім і сярэднім даходам, у той час як сем'і з больш высокім даходам працягваюць траціць грошы без абмежаванняў.

Па словах Олівера Алена, старшага эканаміста Pantheon Macroeconomics, вынікі нядаўніх апытанняў і даныя па крэдытных картках сведчаць пра тое, што амерыканскія сем'і скарачаюць свае выдаткі.

«Слабы рынак працы, стагнацыя рэальных даходаў і трата зберажэнняў, назапашаных у перыяд пандэміі, здаецца, у канчатковым выніку адбіваюцца на сямейных бюджэтах», — адзначыў эксперт.

Іншыя нядаўнія даныя сведчаць пра паслабленне рынку працы, якое ўжо прымусіла Федэральную рэзервовую сістэму тры разы запар знізіць працэнтныя стаўкі.

Тым часам, як паведамляе агенцтва AFP, бум інвестыцый у штучны інтэлект з боку OpenAI, Google і іншых тэхналагічных гігантаў працягваў набіраць абароты, утрымліваючы амерыканскі фондавы рынак на ўзроўні, блізкім да рэкорднага.

У прагнозе S&P Global Ratings ад 18 снежня гаворыцца, што інвестыцыі ў штучны інтэлект, верагодна, падтрымаюць эканоміку, але іх эфект можа быць нівеліраваны палітычнай непрадказальнасцю прэзідэнцтва Трампа.

«Устаноўленыя законам тарыфныя стаўкі ЗША ў 2026 годзе, магчыма, не зменяцца значна, але нявызначанасць у дачыненні да законаў, норм, правіл інвеставання, ваенных дзеянняў і геапалітыкі ў цэлым застанецца высокай, — папярэджвае S&P. — Гэтая нявызначанасць, верагодна, будзе стрымліваць інвестыцыі і спажывецкія траты».

Каментары11

  • Наблюдатель изнутри
    24.12.2025
    Цены растут, безработица растет, люди ищут вторую-третью работу чтобы платить по счетам. Заводы закрываются-например выпускающий знаменитый jim beam. Треть фермеров на грани разорения из-за тарифов.На этом фоне увольняют начальника статистического бюро и ставят своего карманного. Всё по заветам луки. У того тоже непрерывный рост .
  • Трест который лопнул
    24.12.2025
    Наблюдатель изнутри ,
    Богатые богаче, бедные беднее.
    Надежда на Трампа не сработала.
  • Žvir
    24.12.2025
    MAGA, kali ekanomika USA rascie, dyk čamu dalar lacic` dolu ? Ci to admyslova robiac`, kab dadatkova panizic` košt nafty ?

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку12

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць