Вайна77

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў 20 пунктаў мірнага плана, які абмяркоўваецца на перамовах у ЗША, піша выданне «Страна».

  1. Пацвярджэнне суверэнітэту Украіны.
  2. Пагадненне аб ненападзе паміж Расіяй і Украінай, маніторынг на лініі судакранання.
  3. Гарантыі бяспекі.
  4. Колькасць Узброеных сіл Украіны — 800 тысяч чалавек у мірны час.
  5. ЗША, NATO і Еўропа дадуць Украіне гарантыі бяспекі па прыкладзе артыкула 5. У выпадку ўварвання РФ ва Украіну — ваенны адказ і аднаўленне санкцый.
  6. Расія замацуе палітыку ненападзення ў дачыненні да Еўропы і Украіны ва ўсіх неабходных законах.
  7. Украіна стане членам ЕС у вызначаны тэрмін (будзе зафіксавана дата ўступлення).
  8. Пакет глабальнага развіцця, які будзе вызначаны ў асобным інвестыцыйным пагадненні.
  9. Будзе створана некалькі фондаў для вырашэння пытанняў аднаўлення. Мэта — прыцягнуць 800 млрд даляраў.
  10. Украіна паскорыць працэс заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з ЗША.
  11. Без’ядзерны статус Украіны.
  12. Запарожская АЭС. Кампрамісу няма. ЗША прапануюць трохбаковае кіраванне, дзе амерыканцы — галоўны менеджар. Кампрамісная прапанова Украіны: ЗША і Украіна — 50 на 50.
  13. Адукацыйныя праграмы ў школах, якія спрыяюць разуменню і талерантнасці да розных культур, ліквідацыі расізму і прадузятасці.
  14. Тэрыторыі. Самы складаны пункт. Адзін з варыянтаў — РФ выходзіць з Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей. У Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях — «стаяць там, дзе стаім». РФ хоча, каб Украіна выйшла з Данецкай вобласці, ЗША прапануюць кампраміс — свабодную эканамічную зону. Калі не будзе згоды па формуле «стаяць там, дзе стаім», то свабодная эканамічная зона можа быць прынятая толькі праз рэферэндум, і тады на рэферэндум трэба выносіць увесь дакумент.
  15. РФ і Украіна абавязваюцца не змяняць дамоўленасці сілай.
  16. Расія не будзе перашкаджаць выкарыстанню Украінай ракі Дняпро і Чорнага мора для камерцыйнай дзейнасці. Кінбурнская каса будзе дэмілітарызаваная.
  17. Абмен палоннымі «ўсіх на ўсіх», вяртанне цывільных асоб, дзяцей і палітвязняў.
  18. Украіна павінна правесці выбары як мага хутчэй пасля падпісання пагаднення.
  19. Гэта пагадненне будзе юрыдычна абавязковым. Яго выкананне будзе кантраляваць Савет міру на чале з Трампам.
  20. Пасля таго як усе бакі пагодзяцца з гэтым пагадненнем, неадкладна ўступіць у сілу поўнае спыненне агню.

Каментары7

  • Нереально
    24.12.2025
    Некоторые пункты просто нереальны. Да и почему Зеленский осуждает вступление в ЕС с США, а не ЕС?
  • Воўка
    24.12.2025
    Трэба было ў 90-ых думаць пра ес а не красці грошы ды гуляць з Расіяй. Датычыца як украінцаў так і беларусаў.
  • Для хомяков
    24.12.2025
    Если Зеленский публикует какой-то план. Или что-то постит или ведет любую иную актерскую игру - это все для хомяков. Это не примут и не подпишут.
    Все такие планы пишут вдали от людей, договариваются за закрытыми дверями.
    Формула такая
    Как толькл он что-то рассказал про мир - мира нет.
    Еали он замолчал - мир возможен.

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць