Грамадства66

«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа» — Ціханоўская пра Пушкіна

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім загінулага ў лукашэнкаўскай турме Алеся Пушкіна і адзначыла, што «яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа».

Алесь Пушкін у 2020 годзе

«Прашу ўсіх, хто ведае нешта пра смерць Алеся, — перадайце інфармацыю яго жонцы, незалежным медыя ці праваабаронцам. Людзі не павінны паміраць у турмах. Мы будзем даведвацца праўду, — заклікала Ціханоўская.

— Кожная смерць палітзняволенага — адказнасць рэжыму і асабіста Лукашэнкі, які трымае іх у нечалавечых умовах.

Зусім незразумела, як знайсці адказ на пытанне: колькі яшчэ павінна памерці людзей за кратамі, каб рэжым пачаў дыялог з грамадствам і вызваленне людзей з турмаў?

Я выказваю шчырыя спачуванні жонцы Алеся, яго блізкім і сябрам. Памяць пра Алеся і яго творчасць застанецца з намі назаўжды», — напісала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Свечкі ля беларускіх пасольстваў, у Варшаве жалобны мурал. Заўтра паніхіда па Пушкіну ў праваслаўнай царкве

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі

Каментары6

  • Bubble gum
    11.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Sic
    11.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Лол
    11.07.2023
    Што можа Ціханоўская сказаць пра Пушкіна? Тое, што Франак напісаў.

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць