Вайна1818

Расійскія спецслужбы заклікаюць Пуціна звольніць Шайгу і абвясціць новую мабілізацыю — Bloomberg

Многія прадстаўнікі расійскай эліты былі здзіўленыя слабай рэакцыяй Пуціна на мяцеж Прыгожына і наступнай няздольнасцю пакараць яго. Гэта выклікала сумневы сярод расійскіх чыноўнікаў адносна патэнцыялу супрацьстаяння Пуціна далейшым выклікам.

Як піша амерыканскае выданне Bloomberg, незадаволенасць няўдачамі Расіі на полі бою ўсё яшчэ цепліцца ў асяроддзі акупацыйных сілавікоў. Так, міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генеральнага штаба РФ Валерый Герасімаў усё яшчэ застаюцца на сваіх пасадах.

Паводле слоў дзвюх крыніц, спроба Прыгожына зняць іх мела пэўную падтрымку ў ключавых органах дзяржаўнай бяспекі РФ. Цяпер некаторыя афіцэры ў расійскіх спецслужбах заклікаюць Уладзіміра Пуціна звольніць Шайгу і Герасімава ды перайсці да больш агрэсіўнага вядзення вайны.

Па словах пяці чалавек, знаёмых з сітуацыяй, прыхільнікі так званай ястрабінай пазіцыі хочуць зняць Шайгу і прапаноўваюць аб'явіць ваеннае становішча ў РФ, а таксама правесці поўнамаштабную мабілізацыю.

У той жа час пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што іх адхіляць. Замест гэтага палітычнае кіраўніцтва РФ распраўляецца з тымі, хто актыўна крытыкуе Шайгу і Герасімава.

Каментары18

  • ром
    20.08.2023
    Justin Slater, ну ну... оно и видно в крутом наступлении украинцев)) а если ястребы придут то мясом завалят и победят... силы то неравные
  • ну
    21.08.2023
    шайбу
  • Justin Slater
    21.08.2023
    ром, лол..) у ночной смены брсм, отряд «резко дерзкие манкурты», есть три смешных особенности: 1) безудержный оптимизм (заметь, я не сказал: «абсолютная невменяемость» ))) при полном 2) отрицании реальности; 3) слепая вера арифметике профессора математики генерала конашенкова.
    Всегда забавляют. потому как по сути то и нечего сказать.
    А суть такова, что большинство самых отбитых и невменяемых орков (особенно из тех, кому выпал счастливый билетик на завтрашний поезд в Авдеевку) уже понимают обреченность расклада для мокшанского урканата улуса джучи при всех возможно реальных сценариях.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі27

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі27

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць