У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?
Праца — у гарадской студыі. Кажуць, што ў камандзе ёсць у тым ліку беларускія дальнабойшчыкі.

Бабруйск — горад тыктокераў?
Днямі на praca.by і ў сацсетках з'явілася незвычайная для Бабруйска вакансія — артыстка танцавальнага шоу ў TikTok.
«Адкрываем у Бабруйску ўласныя танцавальныя студыі і набіраем першыя каманды для вячэрніх шоу-эфіраў», — гаворыцца ў апісанні вакансіі.

Працадаўца апісвае гэта як сапраўдную працу ў медыя ў студыі разам з камандай па раскладзе — як у тэатры, толькі замест сцэны — жывы эфір.
Досвед не патрабуецца
Патрабаванні да кандыдатак — узрост ад 18 да 30 гадоў, пачуццё рытму і жаданне танчыць. Пры гэтым досвед у танцавальнай галіне не абавязковы.
Абяцаюць працаўладкаваць па працоўнай дамове. Аплатны выпрабавальны тэрмін — месяц.
Працаваць на студыі трэба па тры гадзіны на дзень, астатні час ёсць абязак выходзіць анлайн з уласнага акаўнта з любога месца. Тыктокерам абяцаюць ад 1720 рублёў на рукі (каля $580) плюс 5% ад паступленняў падчас стрымаў.
З улікам бонусаў працадаўца мяркуе, што заробак можа даходзіць да 3010 рублёў чыстымі (да $1000).
А кантэнт 18+ дакладна здымаць не давядзецца?
На пытанне, ці не давядзецца весці не толькі танцавальныя стрымы ў тыктоку, але і нешта іншае з пазнакай 18+, у агенцтве запэўнілі, што ў іх усё празрыста і, натуральна, без інтыму.
Працадаўца называе сябе маладым афіцыйным агенцтвам ад TikTok, якое адкрылася толькі месяц назад.

Таксама ўдакладнілі, што пры неабходнасці працу тыктокера можна сумяшчаць з вучобай і іншай занятасцю. Кажуць, што ў іх камандзе ёсць у тым ліку беларускія дальнабойшчыкі.
Сярод абяцаных бонусаў (для тых, хто будзе працаваць на студыі ў Бабруйску) — абанемент у трэнажорную залу і квартальныя прэміі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары