Свет1919

У літоўскай Паланзе адчыніўся адзіны такі рэстаран ва ўсёй Еўропе. Чэргі стаяць не толькі дзеля ежы

У гэтым сезоне ў Паланзе наведвальнікаў чакала навінка — адкрыўся першы ў Літве і ў Еўропе «Рэстаран бабулек» (Močiučių restoranas), у якім працуюць пажылыя жанчыны. Яны працуюць і на кухні, і афіцыянткамі, піша Delfi.lt.

Фота са старонкі Močiučių restoranas у фэйсбуку

Рэстаран адкрыў шэф-кухар Рокас Галвонас. Ён прывёз гэтую ідэю з Грузіі.

«Гэта сацыяльная акцыя па працаўладкаванні пажылых жанчын. Усе бабулі, якіх вы ўбачыце, актыўныя і дзейныя. Яны на пенсіі, але хочуць чымсьці займацца, не хочуць сядзець дома. Вы не ўяўляеце, якія яны шчаслівыя, што могуць працаваць, размаўляць з людзьмі. Бо зносіны — гэта галоўнае. Пажылы чалавек, які ў чымсьці задзейнічаны, шчаслівы», — сказаў заснавальнік рэстарана.

Па словах Галвонаса, рэстаран стаў сапраўднай сенсацыяй і прыцягвае мноства кліентаў.

Інтэр'ер рэстарана нагадвае ўтульны дом: тут шмат прыемных дробязяў, мяккіх падушак, карункавых абрусаў, светлых карцін і чайных сервізаў. Утульнасць гэтаму месцу надаюць і самі бабулі.

«Яны вельмі смачна гатуюць. Я не прыхільнік літоўскай кухні, але тут праўда смачна — я ем і радуюся», — сказаў Галвонас.

Ён сказаў, што рэалізаваць ідэю было няпроста, бо ў Літве яшчэ жывыя стэрэатыпы. «У нас існуе стэрэатып, што абслуговы персанал павінен быць не старэйшы за сярэдні ўзрост. Не так, як у Італіі, дзе пажылыя афіцыянты нікога не здзіўляюць. Таму быў не адбор бабуль, а прапанова паспрабаваць сябе ў такім месцы. Паспрабавалі і засталіся. Цяпер працуюць 12-13 бабуль», — распавёў Рокас.

Бабулям дапамагаюць і ўнучкі. Галвонас сказаў, што яго натхніла бабуля.

«Гэты рэстаран створаны для маёй бабулі. Яна мяне шмат чаму навучыла, гэта зрабіла мяне такім, які я цяпер. Навучыла працаваць, навучыла адказнасці, навучыла трымаць слова. Гэты рэстаран прысвечаны маёй бабулі і ўсім палангскім бабулям і не толькі палангскім», — заўважыў суразмоўца.

Ёсць стравы савецкай кухні, напрыклад, катлета па-кіеўску. Іх прадаецца па 100 порцый у дзень. А цэпелінаў сыходзіць 200 штук.

«Сутнасць гэтага рэстарана не ў тым, каб шмат зарабіць. Я называю яго сацыяльнай акцыяй, каб у бабуль было чым заняцца, і гэта ў гонар маёй бабулі. Яна яшчэ жывая і шмат у чым са мной удзельнічае, хоць ёй амаль 90. Бабуля тэлефануе мне і пытаецца: «Ну, колькі цэпелінаў, колькі порцый карбанада прадалі?»

Бабуля Браніслава ўладкавалася ў гэты рэстаран праз тыдзень пасля яго адкрыцця. Ужо тады стаяў натоўп наведвальнікаў.

«Я ніколі не працавала афіцыянткай. Але паспрабавала і атрымалася. Людзі добрыя», —сказала Браніслава.

Каментары19

  • жывы гуек
    25.08.2023
    Žvir,дурень Ты ! Нужно так делать везде, Болван !
  • ба
    25.08.2023
    жывы гуек, сапраўды
    інснуюць гурткі для пенсіянераў.. але там чалавек робіць толькі дзеля сябе. а тут пажылыя жанчыны робяць і для сябе і для іншых - жанчыны адчуваюць сябе патрэбнымі, а наведвальнікі атрымліваюць смачныя стравы з цёплых бабуліных рук
  • Žvir
    25.08.2023
    ба, afihieć ! A ja, u adroznieńnie ad vas, nie padzialiaju hramadztva pa ŭzrostavaj prykmiecie. I nie vymiaraju, čyje ruki ciapliejšyja. Mohuć pracavać, upraŭliajucca - come on /go ahead. Rabić niejki areol asablivaści, niejki imidž ustanovie, zavastracca na takim niuansie - durata. U niejkim sense navat i źniavaha ...

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў29

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў29

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць