Свет

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не прымаць нечаканых рашэнняў падчас магчымых перамоў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным па пытанні Украіны. Чакаецца, што яны могуць адбыцца 18—19 лістапада на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Кітаі, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: Paulo Nunes dos Santos/Bloomberg via Getty Images

Пра гэта Фрыдрых Мерц заявіў 13 лістапада падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ірландыі. Паводле яго слоў, некаторыя ўдзельнікі сустрэчы ў Дубліне асцерагаюцца, што новая сустрэча Трампа і Пуціна можа ператварыцца ў «другі Анкорыдж».

Так канцлер намякнуў на перамовы двух прэзідэнтаў на Алясцы ў жніўні 2025 года. Тады Пуцін абмяркоўваў з амерыканскім бокам у тым ліку магчымую адмову Украіны ад Данбаса, пры гэтым украінскія прадстаўнікі ў перамовах не ўдзельнічалі.

«Таму я хачу вельмі выразна данесці нашае пасланне да ЗША: калі ласка, без сюрпрызаў! Працягвайце дзейнічаць адной камандай з Еўропай і Украінай», — заявіў Мерц.

Канцлер Германіі таксама падкрэсліў, што будучыя перамовы з Расіяй не павінны засяроджвацца на абмеркаванні «новай архітэктуры бяспекі» ў Еўропе. На яго думку, галоўнае пытанне — у якіх умовах можна будзе гарантаваць бяспеку Украіны пасля дасягнення міру. Аднак спачатку, адзначыў ён, гэтага міру неабходна дамагчыся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць