Грамадства1313

«Я бачу, што мы збліжаемся». Эйсмант распавёў, што расіян у беларускім тэлеэфіры стане яшчэ больш

Расіяне хочуць ствараць сумесны з беларусамі забаўляльны кантэнт, а беларусы зацікаўлены ў экспертах. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, піша «Спутнік».

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Фота: «Мінск-Навіны»

«Вельмі вялікая цікавасць у расійскіх інтэрнэт-платформ да нашага праекта «Фактор.бай». Яны прыязджалі сюды, былі перамовы і збіраюцца ўвайсці ў гэты сезон са сваімі магчымасцямі. Што датычыцца глабальных праектаў, мы адкрыты да ўсяго, але для гэтага трэба сустракацца з найбуйнейшымі топ-менеджарамі расійскіх тэлекампаній і нешта абмяркоўваць. Але ў цэлым я бачу, вядома, што мы збліжаемся», — распавёў Эйсмант, адказваючы на ​​пытанне пра планы супрацоўніцтва «Белтэлерадыёкампаніі» з расійскімі тэлеканаламі. 

Паводле яго, працягнецца практыка запрашэння расійскіх экспертаў у беларускі тэлеэфір.

«Гэта новае дыханне і думкі», — сказаў кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі».

Ён расказаў, што ўжо ёсць цэлы спіс спецыялістаў, якіх Мінск будзе запрашаць для таго, каб пашырыць экспертную супольнасць.

Акрамя таго, на БТ будуць рабіць упор на «аўтарскую журналістыку», спасылаючыся на Лукашэнку, які сказаў, што «ідзе вайна інфармацыйная, і, калі мы яе прайграем, — акунемся ў вайну сапраўдную».

«Таму аўтарская журналістыка выходзіць на першы план», — сказала намесніца галоўнага дырэктара АТН Вольга Макей.

Каментары13

  • Петя
    07.09.2023
    Надеюсь потом и этого эйсмонта-михайлова выгонят, а вместо него будет другой.
  • Янка
    07.09.2023
    Ня мы, а вы.
  • Андрусь
    07.09.2023
    І, дарэчы, той нячасты выпадак, калі гэты Эймант мае рацыю. Бо нават на Белсат на новы сезон панабіралі розных Шандаровічаў, якія, зразумела ж, па-расійску лапатацьмуць там. 

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць