Грамадства66

Улады Львова не дазволілі беларусам правесці акцыю ў цэнтры горада ў гадавіну бітвы пад Оршай

Беларусы правядуць акцыю на Лычакаўскіх могілках.

Фота: dailylviv.com

Сёння беларусы адзначаюць 509-ю гадавіну бітвы пад Оршай і Дзень беларускай вайсковай славы, аднак гарадскія ўлады Львова не дазволілі правесці акцыю, паведаміў кіраўнік «Вольнай Беларусі» Аляксей Францкевіч на прэс-канферэнцыі ў львоўскім прэс-клубе, піша Dailylviv.com.

«Беларуская грамада Львова з нагоды 509-й гадавіны перамогі аб'яднаных сіл беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў над маскоўскай арміяй пад Оршай планавала правесці ў цэнтры Львова акцыю — ушанаванне гэтай гістарычнай падзеі.

Але, на жаль, Львоўская гарадская рада нам не дала дазволу на правядзенне гэтага мерапрыемства», — заявіў Францкевіч.

Ён таксама паведаміў, што беларусы не адмовіліся ад сваіх намераў.

«Мы вырашылі правесці акцыю сёння, 8 верасня, а 15:00 на Лычакаўскіх могілках, дзе пахаваныя героі, якія ваявалі ў палку імя Кастуся Каліноўскага. Мы сёння ўскладзём кветкі на магілы сучасных герояў, ушануем іх памяць, а таксама нагадаем украінцам і беларусам, што ў нас ёсць агульны гістарычны досвед перамагаць расійскі імперыялізм», — сказаў А. Францкевіч.

Каментары6

  • Не брат ты мне
    08.09.2023
    Знайце свае месца, букашки....
  • імя
    08.09.2023
    З фармальнага гледзішча ў часе ваеннага стану вулічныя масавыя мерапрыемствы забароненыя ўвогуле. Фактычна, што-нішто адбываецца, але толькі ў выпадках, калі нэгатыў ад забароны можа выклікаць сур’ёзнае абурэньне ў грамадзтве. Напрыклад, сваякі палонных праводзілі невялікія маршы, і ў прынцыпе яны маглі і не ўзгадняць, ніхто б не наважыўся ім перашкаджаць. Але заяўка ад НДА шанцаў канечне ня мела.
  • лёлік
    08.09.2023
    Гэты персанаж - Францкевіч, звык гаварыць ад імя беларусаў. Але мы цудоўнат ведаем, што ПАД ЧАС ВАЙСКОВАГА СТАНУ МАСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ЗАБАРОНЕНЫЯ. Што чакана і адбылося. Таму не трэба пісаць, што "Львоўскія ўлады забаранілі беларусам" - яны забаранілі адному аферысту піярыцца на святых для беларусаў рэчах. 

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць