Меркаванні3030

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым

На прэс-канферэнцыі адразу пасля вызвалення, якая прайшла ва Украіне, Віктару Бабарыку і Марыі Калеснікавай задавалі шмат пытанняў пра вайну. Яны тлумачылі, што ўвесь час у зняволенні мелі доступ толькі да дзяржаўнага тэлебачання, таму скласці карціну цалкам пакуль складана. Блогер і былы палітвязень Ігар Лосік, які быў затрыманы ў чэрвені 2020 года і вызвалены ў верасні 2025-га, адрэагаваў на пачутае.

Ігар Лосік. Фота: «Радыё Свабода»

«Нават у рэжыме інкамунікада былі розныя шляхі даведвацца пра падзеі вайны ва Украіне, і пасля вызвалення ўсе, з кім я размаўляў, здзіўляліся, адкуль я амаль усё ведаю. Бо зняволеныя ў лагеры толькі гэтымі навінамі і жылі, і дзяліліся адны з адным. А гледзячы БТ проста ўключалі крытычнае мысленне і рабілі правільныя высновы. Гэта ведае нават немаўля.

Але погляды «чый Крым» і «хто агрэсар» у мяне сфармаваліся не пасля вайны і не пасля таго, як мае ўкраінскія сваякі пайшлі ваяваць добраахвотнікамі з самага пачатку і загінулі там ад пуцінскіх войскаў. Мне здаецца, кожны дарослы і разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014 годзе, калі Пуцін акупаваў Крым і Данбас і збіў малайзійскі «Боінг». Дзіўна, у 2025, годзе нават улічваючы шмат гадоў адсідкі, не змагчы адказаць на гэтыя простыя пытанні», — напісаў Лосік у фэйсбуку.

Каментары30

  • Але
    14.12.2025
    Так, усе яны усё разумеюць.
    80-гадовыя бабулі жывуць у такім жа інкамунікада.

    Але, калі раптам захочаш вярнуцца ў гульню, тое адкідваць спонсараў навошта?
  • Нечырвоная памада
    14.12.2025
    Не адсутнасць інфармацыі, а наяўнасць прарасійскай пазыцыі не дае магчымасці адказаць на пытанні пра вайну. Смаўжы.
  • 2020, атрымалі жахлівую лекцыю
    14.12.2025
    "Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым"
    ў 1991, на самой справе. Дзякуй Богу паразумелі з 2020, атрымалі жахлівую лекцыю , сёння 96% за незалежнасць

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць