Ратавальнікі атрымалі паведамленне з просьбай аб дапамозе ад мужчыны, які ўчадзеў, раніцай 15 снежня.

Фота ілюстрацыйнае
14 снежня 70‑гадовы мужчына, які жыве на вуліцы Авіяцыйнай у Светлагорску, прапаліў цвёрдапаліўны кацёл і зарана закрыў юшку коміна.
На наступны дзень ён адчуў недамаганне і звярнуўся ў медыцынскую ўстанову. Яго даставілі ў лякарню.
Каментары