Грамадства1010

На фрэсцы ў касцёле ў Віцебску замалявалі некалькі персанажаў

На алтарнай фрэсцы ў касцёле святога Антонія замалявалі трох чалавек.

У гэтым канцэптуальна аформленым храме кожны вобраз мае сваё значэнне, і ў левай частцы фрэскі былі намаляваныя двое спячых салдат. Яны сімвалізавалі рымскіх вартавых каля Труны Хрыста, якія праспалі яго Уваскрасенне, піша katolik.life.

@nashaniva У касцёле ў Віцебску адцэнзуравалі фрэску #витебск #костел #беларусьновости #витебскаяобласть #католики ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Аднак салдаты былі апранутыя ў больш сучасную ваенную вопратку. Гэты элемент фрэскі меў такі сэнс: Святло пераможа цемру не дзякуючы мілітарнай сіле, а насуперак ёй — калі салдаты заснуць.

Гэтыя постаці таксама зніклі. Як цяпер выглядае галоўная фрэска з замаляванымі вобразамі, відаць на здымку. Ніжэй — фота ў першапачатковым выглядзе.

Таксама замалявалі жанчыну ў сукенцы, якая звярталася да Хрыста.

Фрэску адцэнзуравалі ў той час, калі ў ідэалогіі беларускага дзяржавы ўзмацніўся культ мілітарызму — пасля 2020 года. Наколькі вядома вернікам, распараджэнне замаляваць постаці без узгаднення з аўтарам фрэскі паступіла ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.

Аднак невядома, ці было гэта зроблена па яго ініцыятыве. Мастацкае рашэнне інтэр’еру касцёла, асвечанага ў 2017 годзе, раней узгаднялася з біскупам.

Каментары10

  • бабарыка ўкусіў?
    16.12.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Віталь
    16.12.2025
    Ці павінен кацел ісці за патрабаваннямі бяздоннай улады?
  • Deus caritas est
    16.12.2025
    Чарцей карчыць, праз тое і бяснуюцца

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію35

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

На беларускіх дарогах ставяць «тэхаскія вароты»2

У Румыніі збіраюцца спыніць ужо другі энергаблок АЭС праз абмялелы Дунай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць