Грамадства66

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

У інтэрв'ю LRT нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, што выйшаў на волю ў мінулую суботу, адказаў на пытанне, ці заўсёды перамовы з беларускім рэжымам або з любым іншым рэжымам наконт вызвалення палітычных зняволеных з’яўляюцца кампрамісам з маральнымі каштоўнасцямі, ці часам гэта адзіная магчымасць выратаваць чалавечыя жыцці.

Алесь Бяляцкі ў дзень вызвалення 13 снежня 2025 года

«Ну, размаўляць даводзіцца і з бандытамі. Калі вызваляюць закладнікаў, вы вядзеце перамовы з піратамі, бандытамі і тымі, хто ўтрымлівае людзей у палоне. Трэба разумець, што з такімі людзьмі варта выкарыстоўваць адпаведныя інструменты і размаўляць на зразумелай для іх мове, бо, на маю думку, цяперашняя ўлада ў Беларусі не разумее ніякай нармальнай чалавечай мовы, не разумее нармальных чалавечых адносінаў», — мяркуе Алесь Бяляцкі.

«Яны робяць усё, каб утрымацца пры ўладзе. І палітычныя зняволеныя для іх — гэта ўмова захавання гэтай улады. Такім чынам яны нейтралізуюць сваіх праціўнікаў. Яны хапаюць людзей з іншым меркаваннем. Яны пашыраюць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай культуры і тых, хто размаўляе па-беларуску. Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі. Па сутнасці, гэта антыбеларускі рэжым, які дзейнічае супраць уласнага народа выключна дзеля захавання сваёй улады.

Трэба разумець, што іх немагчыма змяніць прыгожымі словамі ці добрымі намерамі. Яны не змянілі сваю пазіцыю. А цяперашні працэс абмену палітычных зняволеных насамрэч з’яўляецца вымушаным. Беларускія ўлады найперш зацікаўленыя ў зняцці эканамічных санкцый. Але яны не зацікаўленыя ў тым, каб змяняць сітуацыю да лепшага, даваць людзям магчымасць жыць свабодна, свабодна выказваць сваё меркаванне», — мяркуе правабаронца.

Бяляцкі параўноўвае сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, калі  немагчыма з’явіцца на тэлебачанні, не існуе незалежных газет, з савецкімі часамі.

«Не з апошнім дзесяцігоддзем, а з нашмат больш раннім перыядам, калі любая альтэрнатыўная інфармацыя і любыя альтэрнатыўныя меркаванні людзей падаўляліся. Менавіта такая сітуацыя сёння склалася ў Беларусі. Таму, дамагаючыся вызвалення палітычных зняволеных, трэба вельмі добра разумець, з кім вы маеце справу», — зазначае ён.

Каментары6

  • К вопросу о Бабарико
    16.12.2025
    И как Беляцкий переговоры представляет? Эй, ты, кровавый диктатор, бандитский режим и т.п. выходи, переговариваться будем! Так что-ли? Догадываетесь каков результат таких "переговоров"?
  • Вакол незалежнасці і (АЎСТРЫЙСКАЙ) нейтральнасці РБ трэба дамаўляцца
    16.12.2025
    К вопросу о Бабарико, цалкам згодны, так гэта не працуе . Вакол незалежнасці і (АЎСТРЫЙСКАЙ) нейтральнасці РБ трэба дамаўляцца
  • Урок з гісторыі нашых суседзяў
    16.12.2025
    Бяляцкі мае рацыю. Памятайце, што Валэнса й «Салідарнасьць» вялі перамовы зь Ярузэльскім і ягонаю ваеннаю дыктатураю. З гэтых перамоваў за круглым сталом узьнікла вольная, дэмакратычная Польшча. Перамовы ёсьць проста бяседа, а не капітуляцыя.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў2

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot17

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе3

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў2

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць