10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў восем ровараў
Увечары ў мінулы чацвер два школьнікі прыйшлі ў гандлёвы цэнтр на вуліцы Савецкай у Гродне, дзе знаходзіцца вейп-шоп.

Скрыншот відэа
Пакуль адзін малы стаяў «на шухеры», яго 10-гадовы таварыш пашкодзіў вітрыну і забраў чатыры вейпы агульным коштам 300 рублёў. Падчас «нападу» гандлёвы цэнтр яшчэ працаваў, а вось «астравок» з электроннымі цыгарэтамі быў ужо зачынены, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Усе дзеянні трапілі на камеру відэаназірання. Супрацоўнікам міліцыі не склала праблем знайсці дзяцей.
Высветлілася, што дзіця за месяц да гэтага паспела скрасці восем ровараў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары