У Расіі шукаюць акцёраў на ролі двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай
Расійскае кастынгавае агенцтва SECOND UNIT, якое знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, у сваіх сацсетках размясціла інфармацыю пра тое, што шукае акцёраў для здымак у мастацкім шматсерыйным фільме нацыянальнага значэння «СМІ». Сярод іншага ім патрэбныя двайнікі Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі.
Але здымацца ў самім фільме яны не будуць, з імі толькі зробяць «гульнявыя фота» для выкарыстання ў кінастужцы.


Двайнік Ціханоўскай, якая абазначана як кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, мусіць быць падобным да яе тварам, паставай і прычоскай. За ўдзел у фотасесіі двайнікам Ціханоўскай прапануюць аплату ў памеры 6000 расійскіх рублёў (каля 200 беларускіх рублёў). А вось двайніку Лукашэнкі, які мусіць быць «буйным моцным мужчынам», заплацяць ужо 10 000 расійскіх рублёў за фота (амаль 340 беларускіх рублёў).

Раней у масоўку шукалі мужчын 20-40 гадоў, якія мусілі выканаць ролю «памежнікаў Беларусі», а таксама мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, якія мусілі сыграць тых, «хто перасякае мяжу». Стаўка была ўсяго 1500-2000 расійскіх рублёў (каля 50-70 беларускіх).
Сярод роляў у фільме, якія прама не звязаныя з Беларуссю, варта адзначыць «старлея» (старэйшага лейтэнанта) і ахоўніц з «гвардыі амазонак» дыктатара Муамара Кадафі.
Мяркуючы з назвы фільма і роляў, на якія шукаюць акцёраў, расійскі фільм будзе распавядаць пра ролю СМІ ў так званых «каляровых рэвалюцыях», якія паўсюдна бачацца дзяржаўнай прапагандзе.
Магчыма, што гэта той самы фільм пад працоўнай назвай Russian gate, які не так даўно здымалі ў Мінску. Яго стваральнікі з 29 ліпеня пачалі актыўна шукаць масоўку для здымак у Мінску. Гледзячы па запытах, гаворка ішла пра эпізоды з удзелам футбольных фанатаў, супрацоўнікаў СМІ, медыкаў, паліцыянтаў, дыпламатаў МЗС, супрацоўнікаў аэрапорта, адміністрацыі прэзідэнта і г. д.

У канцы жніўня журналісты заўважылі ў сацыяльных сетках і іншыя матэрыялы з гэтых здымак. Так, з’явіліся відэа з масоўкай пратэстоўцаў, якія бегалі з транспарантамі па дыпламатычным квартале ў раёне вуліцы Захарава. Мяркуючы са сторыз акцёраў з розных здымачных пляцовак, там фігуруюць змененыя назвы сапраўдных польскіх тэлеканалаў «Белсат» і TVPinfo — Velcaт і TWPInfo.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
̷д̷и̷б̷и̷л̷ь̷ ой т.е. стабильность
то наша ўсё