Свет1111

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Сусветныя букмекерскія агенцтвы падзяліліся сваёй статыстыкай фаварытаў на Нобелеўскую прэмію, якую пачалі ўручаць сёння. Паглядзелі, на каго з намінантаў на ўзнагароды па ўмацаванні міру і па літаратуры ставяць.

Эмблема з тварам Альфрэда Нобеля — заснавальніка ідэі ўручэння сусветна прэстыжных прэмій за дасягненні ў розных сферах міжнароднага жыцця. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Так, напрыклад, на сайце агенцтва Oddspedia у спісе фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская займае другое месца адразу пасля прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. За імі ідзе расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны.

Топ-10 фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру паводле букмекерскага агенцтва Oddspedia. Крыніца: Oddspedia

У амерыканскай буйной букмекерскай кампаніі BetUS статыстыка амаль такая ж. Але Ціханоўская тут займае ўжо трэцяе месца пасля Зяленскага і Навальнага.

Сстатыстыка ад амерыканскай букмекерскай кампаніі BetUS. Крыніца: BetUS

Што ж да Нобелеўскай прэміі па літаратуры, то ў букмекераў накшталт платформ Nicerodds і Smarkets упэўнена лідзіруе нарвежскі празаік і драматург Юн Фосэ, які вельмі папулярны ў сябе ў краіне, дзякуючы кнігам «Меланхолія», «Трылогія», «Хтосьці збіраецца прыйсці» і іншым. 

Следам за ім ідзе венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі і кітайская літаратурная зорка Цань Сюэ.

Спіс з 10 першых месцаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру па версіі платформы Nicerodds. Крыніца: Nicerodds

Трэба адзначыць, што прагнозы букмекераў па Нобелеўцы часта не спраўджваюцца.

Як адзначыў агенцтву Reuters Генрык Урдал, дырэктар Інстытута даследавання міру ў Осла, ні Ціханоўская, ні Зяленскі, ні Навальны, хутчэй за ўсё, не атрымаюць Нобелеўскую прэмію міру, бо летась прадстаўнікі Беларусі, Украіны і Расіі ўжо атрымлівалі ўзнагароды.

Аднак, на яго думку, прэмію міру зноў атрымаюць праваабаронцы, «бо ў 75‑годдзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Нобелеўскі камітэт можа вырашыць асвятліць унёсак праваабарончых актывістаў у мір».

Нагадаем, што летась лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі праваабаронцы з Беларусі, Украіны і Расіі, а менавіта заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Аляксандра Мацвяйчук.

Алесь Бяляцкі падчас суду над ім. Фота: БелТА

На момант уручэння прэміі Алесь Бяляцкі знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў турме з-за масавых палітычных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе і дагэтуль утрымлівае ўладу шляхам запалохванняў і арыштаў дзясяткаў тысяч беларусаў.

Замест Бяляцкага на цырымоніі ўручэння прэміі тады была яго жонка Наталля Пінчук.

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру 2022 года (злева направа): заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі (на цырымоніі быў прадстаўлены сваёй жонкай Наталляй Пінчук), расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» (у асобе яе старшыні Яна Рачынскага) і ўкраінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» (на чале з яго кіраўніцай Аляксандрай Мацвяйчук). Фота: Markus Schreiber / AP

Гэта была другая нобелеўская ўзнагарода за гісторыю Беларусі. Першую ў 2015 годзе атрымала пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Сама ідэя ўручаць прэстыжныя ўзнагароды за сусветныя дасягненні ў розных сферах і галінах належала шведскаму вынаходніку і філантропу Альфрэду Нобелю, які яшчэ ў 1895 годзе завяшчаў большую частку свайго фінансавага капіталу на гэтыя мэты.

Згодна з запаветам Альфрэда Нобеля, адна з ўзнагарод — прэмія міру — прысуджаецца асобе ці арганізацыі, «якая найбольш і найлепш за усіх папрацавала для ўмацавання братэрства паміж народамі, для таго, каб распусціць ці скараціць дзейныя арміі, альбо таму, хто спрыяў правядзенню мірных перамоваў».

Акрамя яе, ёсць таксама прэміі па медыцыне, фізіцы, хіміі, літаратуры і эканамічных навуках.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы

Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне паслам Беларусі, Расіі і Ірана на ўрачыстасці

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

Каментары11

  • Анж
    02.10.2023
    Ціханоўская і прэмія міру - гэты свет глуздануўся!
  • Alex
    02.10.2023
    Нагадаем, што летась лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі праваабаронцы з Беларусі, Украіны і Расіі, а менавіта заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, старшыня расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» і кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» Аляксандра Мацвяйчук.Гэта не вельмі дакладна - лаўрэатамі ў 2022 сталі Бяляцкі (асабіста), "Мемарыял" і "ЦГС" як арганізацыі 
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/327417
  • mikola
    02.10.2023
    Анж, / Niczoga ni Pablytau ? Lukasenka i*premija Miru* ? Geta bols padabaeca ?

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць53

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць