Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана
Былы шэф прэс-службы Лукашэнкі, а пасля намеснік міністра інфармацыі і дыпламат Павел Лёгкі вярнуўся з дыпламатычнай пляцоўкі ў Мінск.

Павел Лёгкі ў мінулым 10 год узначальваў лукашэнкаўскую прэс-службу, потым працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Расіі і намеснікам міністра інфармацыі. У канцы 2020-га яго зноў адправілі ў Расію на ранейшую пасаду дарадцы-пасланніка. На яго кадэнцыю прыпаў напад Расіі на Украіну і ўзмацненне кантролю Масквы над Мінскам.
Нядаўна на ягоную пазіцыю ў Маскве Лукашэнка прызначыў прапагандыста Аляксандра Шпакоўскага.
А што сам Лёгкі?
51-гадоваму дыпламату далі пасаду намесніка дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў — аналітычнай структуры, якая фінансуецца з бюджэту.
Работы дзяржаўных аналітыкаў можна пачытаць на сайце БІСД.
Узначальвае БІСД палкоўнік Алег Макараў.
Сам Лёгкі — кадравы вайсковец, пачынаў кар'еру са службы ў арміі.
На сайце БІСД інфармацыя аб прызначэнні Лёгкага пакуль адсутнічае, але ён ужо фігуруе на мерапрыемствах БІСД.

Магчыма, Лёгкі будзе курыраваць інфармацыйнае ўпраўленне, якое займаецца даследаваннем інфармацыйнай прасторы, трэндамі і метрыкамі.
Фармальна для Лёгкага ў параўнанні з яго ранейшымі пасадамі гэта паніжэнне, але па сутнасці — няпыльная праца, на якой можна расслабіцца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары