Грамадства

«Нават каб напісаць ліст, не хапае часу». Экс-журналістка Ірына Слаўнікава працуе ў калоніі ў швейным цэху

Мінула два гады ад затрымання журналісткі «Белсата» Ірыны Слаўнікавай.

Два гады таму, 30 кастрычніка 2021 года, у мінскім аэрапорце затрымалі Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку, якія вярталіся з адпачынку ў Егіпце. Аляксандр абышоўся адміністрацыйнымі суткамі, а Ірыну праз дзевяць месяцаў асудзілі на пяць гадоў зняволення, прызнаўшы яе вінаватай ва ўдзеле ў масавых пратэстах паводле 342-га артыкула КК («Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (361-ы артыкул КК). Суд над журналісткай праходзіў у закрытым рэжыме. Адбывае пакаранне Ірына ў жаночай калоніі №4 у Гомелі.

Муж журналісткі Аляксандр Лойка, якому пасля вызвалення з вязніцы на Акрэсціна ўдалося выехаць за мяжу, паведаміў «Радыё Свабода» апошнія звесткі пра яе знаходжанне ў калоніі.

«Сказала, што цяпер вельмі мала вольнага часу. Працуе на «швейцы», а гэта даволі цяжкая, напружаная праца. Стамляецца. У дзве змены працуе. Бывае, што і ў суботы. У дадатак да гэтага яе рэгулярна ставяць на дзяжурствы: то «кубрык» (жылы пакой у калоніі) даводзіцца прыбіраць, то адпраўляюць працаваць на кухню, — і праз гэта вольнага часу бракуе. Нават каб напісаць ліст, не хапае часу. Бывае, што пачынае ліст у адзін дзень, а дапісвае ў іншы і выбачаецца, што не ўдалося закончыць адразу», — расказаў Аляксандр.

Паводле мужа журналісткі, яе здароўе ў зняволенні пагоршала.

«Акрамя таго, што пагоршыўся зрок і мусіла заказаць новыя акуляры, дык адбіваецца ранейшая хвароба. Ёй патрэбна добрая тэрапія. Сваякі што могуць робяць, перадаюць ёй лекі. Добра, што лекі прымаюць. А пра астатняе… Будзем спадзявацца на лепшае. Яна мае магчымасць купляць прадукты ў краме, перадачы атрымлівае. З гэтым усё добра, не скардзіцца», — падзяліўся муж зняволенай журналісткі.

На волі падчас адпачынку Ірына Слаўнікава займалася дайвінгам. Пра яе заняткі спортам у калоніі муж не ведае.

«Паведамляла, што спрабавала там займацца ёгай, але не пайшла справа. Магчыма, няма ўмоў», — мяркуе Аляксандр.

На судзе Ірына не прызнала віны і ў калоніі не пісала прашэння аб памілаванні. Яе тэрмін заканчваецца ўвесну 2026 года. Аляксандр Лойка падзяліўся думкамі жонкі пра будучае жыццё на волі.

«Вядома, як усе зняволеныя, яна марыць пра тое, каб вызваліцца раней. А чым непасрэдна будзе займацца на волі, мы пакуль не абмяркоўвалі: спаткання ж не было.

За два гады ў нас было толькі тры відэазванкі, і тыя кароткія. Апошні званок быў усяго цягам хвіліны. Ведаю, што яна вельмі разгубілася з гэтай прычыны. Затое за два гады маем ад яе каля 300 лістоў!

Дакладна ведаю, што марыць падарожнічаць, як выйдзе на волю. Яна ж вельмі любіць вандраваць. Дзякуючы ёй мы пабывалі ў шмат якіх краінах, у далёкіх кутках свету. Ірына выдатна ўмее арганізаваць такія падарожжы — яна калісьці працавала і бухгалтарам, можа наперад добра пралічыць выдаткі, усё прадугледзець. Але галоўная мэта ў яе цяпер нават не гэта, а каб захаваць у сабе чалавека. Марыць выйсці на волю нармальнай жанчынай, чалавечнай, добрай. Не стаць ад гэтых выпрабаванняў, якія зведала, іншай, жорсткай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць