Грамадства66

«А як мы яго пра***лі?» Падрабязнасці трэш-стрыму ў Віцебску, у выніку якога памёр чалавек

Увечары 5 лістапада падчас віцебскага трэш-стрыму памёр чалавек. Ён страціў прытомнасць пасля таго, як нагбом выпіў бутэльку гарэлкі. Запіс трансляцыі хутка выдалілі, але яе фрагменты трапілі ў сацсеткі.

Смерць пад час стрыму Смерть во время трансляции Death while streaming
Вядучы (злева) і Аляксей (Шлюз). Скрын відэа з сацыяльных сетак

Зʼесці капусны ліст, у які загорнута зубная паста і кашачы корм

Часткі відэастрыму, які скончыўся трагедыяй, з'явіліся ў адным з тэлеграм-каналаў.

У стрыме брала ўдзел каля дванаццаці чалавек. Сярод іх чатыры жанчыны. Частка ўжо была нападпітку, як заўважыў вядучы, «падзараджаныя».

Гледачы маглі за данаты папрасіць удзельнікаў не толькі патанцаваць, але і здзейсніць розныя трэшавыя ўчынкі. Напрыклад, зʼесці пакунак корму для катоў Whiskas, пакаштаваць апарышаў ці чарвякоў.

Сярод падрыхтаванага рэквізіту былі аднаразовыя брытвы (для брыцця ног мужчын), перац, цыбуля, капуста, малако, піва, віно, зубная паста і шпрыцы па 50 і 100 мілілітраў. Вядучы распавёў, што «ў гэты шпрыц заганяецца гарэлка з перцам». «Яна так горла дзярэ добра. Я на тым стрыме пакаштаваў. Жорстка».

Неўзабаве знайшоўся ахвотны пакаштаваць Whiskas. За даплату ён не толькі еў, але і мяўкаў. Затым запіў малако са сподачка.

Адзін з гледачоў прапанаваў заплаціць дзве з паловай тысячы расійскіх рублёў (амаль 70 беларускіх) за тое, каб канкрэтны ўдзельнік стрыму зʼеў капусны ліст, у які была б загорнута зубная паста, кашачы корм з пакунку Whiskas, соль і перац. І замова была выканана.

Гледачы прасілі асобных удзельнікаў распавесці пра сябе, сваю мару, зрабіць надпіс маркерам на лбе.

Чакаючы новых замоваў, удзельнікі рабілі стаўкі на вынікі футбольных матчаў, адно аднаму «давалі лася», мераліся сілаю і вялі пустыя размовы. За грошы ўдзельнікі таксама танцавалі.

«Спакойнай ночы, Шлюзік»

У нейкі момант прыйшло паведамленне: «Спакойнай ночы, Шлюзік. Як «белачка» прыйдзе, прачынайся, рабі кантэнт». Ад удзельніка па мянушцы Шлюз (Аляксей Куціс) патрабавалася выпіць 200 грам гарэлкі. За гэта давалі каля 70 беларускіх рублёў (стаўка зноў называлася ў расійскіх рублях). Як толькі папяровы кубачак з гарэлкаю стаў пусты, паступіла прапанова паўтарыць за столькі ж грошай.

Пасля таго, як Шлюз выпіў другі раз і запіў ліманадам, удзельнікі стрыму заўважылі, што яму не вельмі добра. «Лёха, ты дадому дойдзеш?» — спытаў адзін. «Лёха, ты жывы?» — захваляваўся іншы. Было відавочна, што мужчыну нядобра. Ён папрасіў вады.

Але на гэтым не спыніліся. Ад гледачоў паступіла прапанова, каб Шлюз дапіў бутэльку. За гэта заплацілі пад 35 рублёў.

Смерць пад час стрыму Смерть во время трансляции Death while streaming
Прапанова дапіць бутэльку. Скрын відэа з сацыяльных сетак

З цяжкасцю мужчына выпіў. Але ён не пайшоў спаць, а пачаў танцаваць разам з прысутнай жанчынаю пад песню, якая была замоўлена і аплачана да гэтага. Але гледачы патрабавалі, каб Шлюз заснуў. Вядучы абмяркоўваў, дзе лепш пакласці мужчыну.

Хвілін праз дзесяць, калі скончыліся танцы, удзельнікі адчулі непрыемны пах. Спачатку падумалі на Шлюза, але пасля вырашылі, што пах ад іншага ўдзельніка стрыму, які таксама напіўся і яго за некалькі хвілін да гэтага вывелі з пакою.

Танцы працягнуліся. «Бе-ла-русь!» — скандзіравалі мужчыны пад песню «Мама Беларусь».

У нейкі момант вырашылі абудзіць Шлюза. Бачачы, што нічога не атрымліваецца, Шлюза сцягваюць з канапы, і ў гэты момант адна з жанчын заўважае: «Еб***, ён сіні».

«Не цягніце!», «Ой, мамачка», — чуваць галасы.

«Выклікай хуткую!» — крычыць вядучы.

«Перавярніце яго», — раіць адна з жанчын.

«Бі па мордзе», — прапануе нейкі мужчына. Чуваць, што яго прапанова выконваецца. Нехта інтэнсіўна бʼе.

«А як мы яго пра***лі?» — чуваць голас вядучага.

«Ну зрабі што-небудзь», — просіць нехта.

«Мы не ведаем», — чуваць у адказ.

Адна з жанчын пачынае крычаць.

«Трэба ў грудзі біць», — прапануе нейкі мужчына.

Жанчына працягвае біць памерлага па шчоках.

«Тут стрым, як выключыць? Хутчэй», — чуваць голас нейкага мужчыны, і відэа заканчваецца.

Сёння Аляксея Куціса пахавалі.

Чытайце яшчэ:

«Ён проста сіні ўжо». У Віцебску падчас трэш-стрыму памёр чалавек

Расійскаму блогеру за смерць дзяўчыны падчас стрыму далі шэсць гадоў калоніі

Каментары6

  • барадзед
    08.11.2023
    дзякуй, рускі мір
  • Гш
    08.11.2023
    Зачем вы посты выкатываете и хайпите этих полудурков?
  • Бобр
    08.11.2023
    Гш, мне кажется стоит. Может в современной литературе при знакомстве с данными персонажами появятся литературные шедевры на подобии: Отверженные, На дне, Дети подземелья.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць