Музыка

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Блогер sk прадставіў спіс найпапулярнейшых песень у Spotify, якія гучаць па-беларуску. Разбіраемся, што за трэкі набіраюць праслухоўванні, і дадаем іх сабе ў плэйлісты.

Фота: nurnbergband, repolinare, nizkiz_music_band / Instagram

Большасць песень у топе належаць пост-панк гурту Nürnberg з Мінска. Хлопцы забралі сабе ажно 23 месцы ў спісе з 90, у тым ліку першае і другое! Так, у рэйтынгу лідзіруе трэк мінчукоў «Валасы» — 5,76 мільёна праслухоўванняў, а на другім месцы іх жа кампазіцыя «Бессэнсоўнасць» — 5,54 мільёна. Ёсць у Nürnberg яшчэ чатыры трэкі-мільённікі: «Расплываецца» (1,65 мільёна), «Усё роўна» (1,6 мільёна), «Лёс» (1,59 мільёна) і «Жорстка» (1,05 мільёна).

Але не «Нюрнбергам» адзіным — багата месцаў у спісе скарыў Сяргей Міхалок і яго праекты. Найлепшы вынік у нятленкі «Грай» ад «Ляпіса Трубяцкога» — 1,7 мільёна праслухоўванняў. 715 тысяч узяў трэк гурта Brutto «Родны край», 478 тысяч — «Не быць скотам» ад «ляпісаў».

Бронзу рэйтынгу і яшчэ шэсць месцаў у спісе атрымалі Nizkiz. Вы, хутчэй за ўсё, ведаеце іх самы папулярны трэк адсюль — «Небяспечна» (2,795 мільёна). Добрыя вынікі таксама ў іх песень «Гуантанама» (950 тысяч), «Правілы» (630 тысяч) і «Люстэрка» (482 тысячы).

Таксама ў топ-10 рэйтынгу ўляцеў калектыў Dzivia з песняй «Дзікае паляванне» — 2,095 мільёна. Музыка ў іх незвычайная — гэта гучанне сімфанічнага аркестра і славянскіх этнічных інструментаў з элементамі блэк-металу. Вось іншыя іх кампазіцыі з добрымі лічбамі ў гэтым топе: «Ворыва» (834 тысячы), «Ватага» (708 тысяч) і «Памерлыя Божышча» (441 тысяча).

Неблагія паказчыкі ў спявачкі Palina і тэхна-блюзавага гурта Intelligency. Іх сумесная «Беларуская песня» ўзяла сёмае месца рэйтынгу (1,676 мільёна), але далей шляхі выканаўцаў разыходзяцца. Palina мае яшчэ два трэкі з добрымі вынікамі — «Месяц» (535 тысяч) і «Як ты» (866 тысяч), прычым мінулая версія апошняга з трэкаў, «Як ты», таксама трапіла ў спіс — яе праслухалі 271 тысячу разоў. Што да Intelligency, яны прадстаўленыя ў рэйтынгу і ўласнай песняй «Малітва Беларуская» — 283 тысячы праслухоўванняў.

Найлепшы вынік ад NAVIBAND — «Гісторыя майго жыцця» (1,88 мільёна), ад VAL — «Da Vidna» (990 тысяч). У топе апынуліся таксама ўкраінскі гурт «Один в каноэ» і песня «Пішы» (1,248 мільёна), а яшчэ рагачоўцы TOR BAND, асуджаныя за сваю музыку да жудасных тэрмінаў ад 8 да 10 гадоў («Жыве», 234 тысячы). У сярэдзіне рэйтынгу схавалася этна-хіпхоперка Iva Sativa (Kanapel — 350 тысяч, Pan — 347 тысяч). А ў падвале знайшлося месца для дуэта Luty Sakavik, спевака AP$ENT, гурта Akute, Леры Яскевіч і Вольнага хору.

Нарэшце, адзначым, што беларусы не забываюць і іншую класіку, акрамя Міхалка — праўда, легенды айчыннага року збольшага ў другой палове рэйтынгу. Але ж добрыя паказчыкі, напрыклад, у «Песняроў». Самай папулярнай з іх трэкаў аказалася песня «Касіў Ясь канюшыну» — 724 тысячы, 477 тысяч набрала «Зачарованая мая». «Тры чарапахі» маюць 437 тысяч праслухоўванняў у варыянце ад N.R.M. і 166 тысяч — у варыянце ад уласна Лявона Вольскага, «Маё сонца» ад J:Mors заляцела на 220 тысяч.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты

«Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць