Грамадства99

Чыноўнікам трэба будзе браць дазвол на выезд за мяжу

Парадак узгаднення выезду чыноўнікаў з краіны зацвердзіў урад пастановай Саўміна №786 ад 17 лістапада, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Гэта тычыцца паездак, не звязаных з камандзіроўкамі. 

Для паездкі за мяжу, не звязанай з працай, чыноўнікам давядзецца за дзесяць дзён да выезду падаць адпаведную заяву адмысловаму начальніку, які і вызначаны гэтай пастановай.

Выезд дзяржаўных грамадзянскіх служачых, а таксама работнікаў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім прадастаўлены допуск да дзяржаўных сакрэтаў, узгадняюць кіраўнікі дзяржорганаў або ўпаўнаважаныя імі асобы.

Напрыклад, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта дае згоду на выезд старшынь ЦВК, Белстата, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, дырэктараў БІСД, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, а таксама вызначаных кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта дзяржаўных грамадзянскіх служачых і работнікаў падпарадкаваных арганізацый.

У заяве павінны быць указаны краіны, куды плануе ехаць чыноўнік, а таксама краіны транзіту, мэта паездкі, адрасы знаходжання і кантактныя даныя заяўніка.

Рашэнне аб узгадненні выезду або адмове для «забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі» афармляецца рэзалюцыяй.

Службовыя камандзіроўкі за мяжу ўзгадняць такім чынам не трэба, для іх існуе іншая справаздачнасць.

У пастанове ёсць закрыты пункт «для службовага карыстання». 

Каментары9

  • напоролись
    22.11.2023
    Передайте товарищу сталину произошла чудовищная ошибка!
  • Закупы
    22.11.2023
    І што, товаріщ Базанаў ужо не зможа вазіць у Бяла-Падляску саляру і цыгарэты і купляць танныя памперсы?
  • Kotya
    22.11.2023
    Поддерживаю, но мало. Еще для всех работников министерств, а чуть позже для всех работников гос предприятий, чтобы безопасность не страдала!

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў7

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі1

Памёр акцёр з «Адзін дома» Цім Кары2

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3534

Памёр Сяргей Логвін1

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў7

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць