Свет2525

У польскім Сейме разгарэўся скандал на антысеміцкім грунце

12 снежня ў польскім Сейме разглядалі вельмі важную для краіны справу — зацвярджэнне складу новага ўрада краіны пад кіраўніцтвам лідара партыі «Грамадзянская платформа» Дональда Туска. Але спакойнаму яе абмеркаванню перашкодзіў нечаканы канфлікт, справакаваны дэпутатам ад крайне правай «Канфедэрацыі» Гжэгажам Браўнам.

Гжэгаж Браўн пасля здзяйснення свайго скандальнага ўчынку. Фота: Beata Zawrzel/NurPhoto via Getty Images

У польскім Сейме традыцыйна ў пачатку яўрэйскага свята Ханука запальваюць прынагодную свечку. Зрабілі так і гэтым разам. Але Гжэгаж Браўн, схапіўшы вогнетушыцель, патушыў яе, а пасля ў касцюме са слядамі парашка з вогнетушыцеля, стаўшы за трыбуну Сейма, патлумачыў свае дзеянні так:

«Не можа быць месца для актаў расісцкага, племяннога, дзікага, талмудысцкага культу на тэрыторыі Сейма Польскай Рэспублікі. Як я разумею, ад імя прысутных гаворыць невуцтва. Вы не ведаеце пра змест гэтага акта, паслання, нявінна званага святам Ханукі.

Мне прыпісваюць тут расісцкія матывы, а я якраз аднаўляю тут стан нармальнасці і раўнавагі, паклаўшы канец актам сатанінскага, талмудысцкага трыўмфалізму, таму што такое пасланне гэтых святаў».

Калегі Браўна па польскім парламенце былі ў шоку. Яго неадкладна адхілілі ад удзелу ў ягонай працы, дэпутат мусіў пакінуць будынак Сейма.

У пасяджэнні абвясцілі перапынак, а дзеянні Браўна асудзілі многія аўтарытэтныя асобы і інстытуцыі. Афіцыйна асудзілі дэпутата нават ягоныя калегі па фракцыі.

Сам Сейм не мае вялікіх паўнамоцтваў, каб пакараць дэпутата, які ўчыніў такія дзеянні. Маршалак Сейма Шыман Галоўня паведаміў, што ён дакладна будзе пакараны матэрыяльна. Апрача гэтага, канцылярыя Сейма падае заяву ў пракуратуру аб верагодным здзяйсненні злачынства.

«Я спадзяюся, што генеральны пракурор дасць гэтаму належны ход, і мы зможам у зале Сейма прыняць рашэнне аб адмене — я глыбока веру ў гэта — імунітэту для пана дэпутата Гжэгажа Браўна, каб такія ганебныя паводзіны больш ніколі не паўтарыліся ў будынку парламента ці дзе-небудзь у краіне», — заявіў Галоўня.

Чытайце таксама:

Туск стаў прэмʼерам на фоне ахалоджання ў адносінах з Украінай. Вось што ён заявіў наконт яе далейшай падтрымкі ў вайне

Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад

Дональда Туска абралі прэм'ер-міністрам Польшчы

Каментары25

  • Фу
    12.12.2023
    То прыхаваныя польскія скрэпы вылазяць. Дзякуй, што такіх у Польшчы пакуль меньшасць, інакш было бы тое самае як т ў Рф.
  • Верасень
    12.12.2023
    Палякі думаюць пра сваю будучыню. А беларусы мараць пра лёс палесцінцаў.
  • За Свабоду!
    12.12.2023
    А чаго яшчэ чакаць ад прарасійскіх нацыстаў-антысемітаў? Іх браты па розуму гэта Пуцін, Лукашэнка і ХАМАС. Гэта іх ідэалы ў палітыцы. На шчасце яны маргіналы толькі з 6% падтрымкай на апошніх выбарах.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць