Грамадства

Жыхара Навабеліцы судзяць у закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Кухара Ігара Казубава вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Ігар Казубаў. Фота з сацыяльных сетак

Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі тым, хто патрапіў пад палітычны пераслед, піша «Вясна».

Раней Казубава затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле: 8 чэрвеня 2023 года за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ( арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомеля.

У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыў перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў.

Падтрымаць Ігара: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003. Ігар Валер’евіч Казубаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць