Навошта на нарадах Лукашэнкі шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі?
Адказ на гэтае пытанне можа вас здзівіць.
Любое пратакольнае мерапрыемства падобнае да шахматнай партыі: за ўсімі фігурамі на дошцы замацавана сваё асаблівае месца і рухацца яны могуць выключна прадказальным спосабам. Нарады Лукашэнкі з беларускімі чыноўнікамі — не выключэнне. Усё — ад рассадкі ўдзельнікаў да таго, як арганізаваны стол перамоваў — мае вялікае значэнне.
Якія месцы за сталом зоймуць чыноўнікі, узгадняецца загадзя. Звычайна бліжэй за ўсё да Лукашэнкі сядзяць ягоныя давераныя асобы. Напрыклад, ганаровае месца побач з ім нярэдка дастаецца старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Падчас працы ўдзельнікі сустрэчы могуць пачаставацца вадой. На стол яе падаюць у закрытых бутэльках: іх старанна праціраюць ад пылу і адкаркоўваюць толькі за 5-15 хвілін да прыходу чыноўнікаў. Такое правіла абумоўлена патрабаваннямі бяспекі — адкаркаваныя бутэлькі ніколі не павінны заставацца без увагі.
Усе безалкагольныя напоі загадзя астуджаюць да 10-12 градусаў. Выключэннем ёсць мінеральная вада «Баржомі», якую прынята трохі падаграваць.
Але часцей за ўсё вада на пасяджэннях урада негазаваная. Яе разліваюць па круглых шклянках з тоўстым дном — гэта адбываецца таксама незадоўга да пачатку мерапрыемства. Каб паменшыць гук судотыку шклянкі з драўлянай паверхняй стала, яе ставяць на падстаўку або сурвэтку.

Посуд напаўняюць вадой на ⅔ і потым накрываюць яго спецыяльным папяровым вечкам. Гэтая традыцыя з'явілася не адно дзесяцігоддзе таму і таксама звязаная з трывогай аб здароўі прысутных. Лічыцца, што такі ход не дазволіць падмяшаць атруту ці іншыя прэпараты ў напоі важных гасцей.
Але часта гэтае правіла тлумачаць больш празаічна — так у ваду не зможа трапіць пыл і іншыя непатрэбныя элементы.
Цікава, што звычайна шклянкі з напоямі ставяць на адлегласці сагнутай рукі госця, але служба пратакола Лукашэнкі грэбуе гэтым патрабаваннем. Яна ставіць шклянкі занадта далёка — так, каб у выпадку смагі чыноўніку давялося б усім целам цягнуцца за вадой. Зразумела, праз гэта прысутныя змушаныя абыходзіцца без вадкасцяў, што робіць іх знаходжанне на нарадах некамфортным.
Часам такія «пралікі» робяцца спецыяльна — каб падкрэсліць статус галоўнага чалавека і ў чарговы раз паказаць гасцям іх месца.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
вось і сапраўды - навошта накрыўкамі? лустай бы хлеба накрыць... як на... ну вы зразумелі