Грамадства3434

На Нямізе ўтварылася кіламетровая чарга ФОТАФАКТ

Апошнія пару дзён мінчане назіраюць неўласцівую для цэнтра горада карціну: на Нямізе з раніцы да вечара стаіць вялізная чарга, якая расцягнулася на цэлы квартал. У Свята-Духаў кафедральны сабор прывезлі адну з галоўных праваслаўных рэліквій — пояс Прасвятой Багародзіцы, піша Onliner.by

Фота: People.onliner.by

Паводле падання, Дзева Марыя выткала гэты пояс з вярблюджай воўны і напярэдадні сваёй смерці аддала апосталу Фаме. Вернікі лічаць, што рэліквія валодае гаючымі ўласцівасцямі. Яшчэ ў часы Канстанцінопаля гэты пояс нібыта дапамог вылечыць жонку імператара Льва Мудрага ад невядомага цяжкага захворвання. У падзяку жанчына расшыла пояс залатой ніткай.

@nashaniva Куды стаяць усе гэтыя людзі? #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #немига #минсксейчас #церковь ♬ Cute background music for kids(951274) - dama

Фота: People.onliner.by

З цягам часу пояс быў падзелены на некалькі частак, адна з якіх засталася на вечнае захоўванне ў Казанскім кафедральным саборы ў Санкт-Пецярбургу. Менавіта яе і прывезлі ў Мінск.

Фота: People.onliner.by

Валанцёры адзначаюць, што такія чэргі былі і ў папярэднія дні. Рэліквія будзе знаходзіцца ў саборы да 15 лютага.

Фота: People.onliner.by
Фота: People.onliner.by

Каментары34

  • 11
    13.02.2024
    этих людей уже не спасти не исправитть....  
  • Цім
    13.02.2024
    Калі б гэты пояс сапраўды валодаў гаючымі ўласцівасцямі, яго б насіў Пуцін. І адзін тыдзень штогод - Лукашэнка.
  • Катрыярх Перыл
    13.02.2024
    ХХІ стагодьдзе праходзіць міма

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць