Падчас канферэнцыі «Украіна. 2024» прэзідэнт Украіны назваў лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі за два гады вайны.

Па словах Зяленскага, загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Трыццаць адна тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне. Не 300 тысяч, не 150 тысяч, пра што хлусяць Пуцін і яго кола хлусаў. Але кожная з гэтых страт для нас вялікая страта. 180 тысяч расіянаў загінулі.
Агульныя страты забітымі ў Расіі складаюць 180 тысяч чалавек. Я не ведаю, колькі з іх зніклых бязь вестак, але ведаю, што сярод параненых да 500 тысяч».
Колькасць параненых украінскіх вайскоўцаў прэзідэнт Украіны называць адмовіўся.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
ЦРУ кричали будет война.. Байден предупреждал..
У Зелени руки в крови..
Украинцам решать его судьбу
Слава Украине. Героям слава!