«Чаму прыватнікам не далі працаваць?» Жодзінец распавёў, як за год змяніліся маршруткі на Мінск
Чытач EX-PRESS.BY днямі з Жодзіна зʼездзіў у Мінск грамадскім транспартам і быў вельмі ўражаны дабітымі аўтобусамі, якія ламаюцца па дарозе.

— Звычайна я ўсе дні за рулём свайго аўтамабіля. А тут у Мінск ездзілі з жонкай. Еду і думаю, якія дабітыя аўтобусы на маршруткі ставяць. Недагледжаныя, сядзенні выцертыя. Брыдка ехаць. Вадзіцелі таксама панурыя нейкія. Жонка кажа, што калі прыватнікі вазілі на дагледжаных мікрыках, дык прыемна было ехаць, — напісаў чытач.
Вяртаючыся дадому, яны пайшлі на прыпынак барысаўскіх маршрутак, бо ведалі, што там часам прыватныя пападаюцца:
— Але не дачакаліся, селі ў такую самую калымагу, як жодзінская, але на Барысаў. Толькі з Мінска выехалі, зламаўся. Жонка кажа, што ў іх зараз гэта штатнае здарэнне.
Падняў кіроўца капот, павазіўся і сказаў, што будуць іншыя аўтобусы забіраць пасажыраў да Барысава.
Забіралі па 5 чалавек, ехалі стоячы, бо ўсе сядзячыя месцы былі заняты:
— Апошні раз я ездзіў у Мінск маршруткай год таму, было цалкам прыстойна. Тое, што змянілася за гэты год, мяне вельмі ўразіла. Усё робяць, каб людзям горш жылося…. Пытанне: чаму прыватнікам не далі працаваць?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары