Грамадства1111

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Балгарыі

Падчас працоўнага візіту ў Сафію беларуская дэмакратычная лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Балгарыі Нікалаем Дэнкавым, які выказаў спадзяванне на шчыльнае супрацоўніцтва паміж краінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Святкана Ціханоўская і Мікалай Дэнкаў. Фота: ОСЦ

Адна з ключавых мэтаў візіту — аднавіць адносіны, якія зруйнаваў рэжым Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская запрасіла Балгарыю далучыцца да групы сяброў Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы ў Радзе Еўропы, паведамляе яе прэс-служба.

Апорнай тэмай дыялогу стала пагроза незалежнасці Беларусі з боку Расіі і саўдзел рэжыму ў вайне. Бакі абмеркавалі шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці: лідарка распавяла, што каманда НАУ сабрала доказы, неабходныя для пачатку расследавання. Яны былі перададзеныя ў ААН на мінулым тыдні.

Асаблівую ўвагу Святлана Ціханоўская надала палітвязням — і падкрэсліла: неабходныя тэрміновыя крокі па іх вызваленні, асабліва тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным спісе і ў рэжыме інкамунікада (інфармацыйная ізаляцыя).

Так супала, што ўчора Мікалай Дэнкаў падаў заяву аб адстаўцы ўрада ў адпаведнасці з дамоўленасцю двух найбуйнейшых парламенцкіх блокаў, паміж якімі ў апошнія тыдні з'явіліся ўсё больш прыкметныя рознагалоссі.

Ратацыя ўрада Дэнкава — частка дамоўленасці паміж блокамі ГЕРБ (Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі) і «Працягваем змены — Дэмакратычная Балгарыя» («ПІ-ДБ»), дасягнутых у чэрвені 2023 года пасля пятых за некалькі гадоў датэрміновых выбараў, якія паглыблялі палітычны крызіс у краіне.

Урад прадстаўніка «ПІ-ДБ» Дэнкава, паводле дамоўленасці, павінен быў прапрацаваць дзевяць месяцаў, пасля чаго ён павінен быў перадаць сваю пасаду віцэ-прэм'еру і міністру замежных спраў Марыі Габрыэль, якую намінаваў ГЕРБ, а сам — узначаліць Міністэрства адукацыі.

Але ў апошнія месяцы ў балгарскіх СМІ пастаянна пачалі з'яўляцца спекуляцыі на тэму ратацыі ўрадаў, а супярэчнасці паміж абедзвюма палітычнымі сіламі нарасталі.

Тым не менш галасаванне за адстаўку цяперашняга ўрада і прызначэнне новага ў парламенце Балгарыі павінна адбыцца да канца гэтага тыдня.

Каментары11

  • Чорная ўдава
    06.03.2024
    :), і праўда што. Адна карысць, калі можна так сказаць, ад сустрэч Ціханоўскай з палітыкамі - гэта тое, што яны ў хуткім часе пасля сустрэчы з ёй страчваюць свае пасады.
  • охо
    06.03.2024
    Чорная ўдава, яны на "падаючым сцяжку" сустракаюцца з Святланай як за апошняй інстанцыяй, каб яна дапамагла захаваць пасаду. Але тая лічыць, што ўсё павінна быць па волі народа і закону, таму не ўмешваецца ;)
  • Петя
    06.03.2024
    Думаю теперь всем понятно, почему Зеленский не хочет встречаться с Тихоновской

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць