Спорт11

УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-2024

Турэцкаму футбалісту Мерыху Дэміралу адгукнуўся жэст, зроблены пасля пераможнага гола ў матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 з Аўстрыяй, паведамляе Bild.

2 ліпеня Мерых Дэмірал аформіў дубль у гульні з аўстрыйцамі (2:1), пасля чаго паказаў «воўчае прывітанне» (падняў уверх мезенец і ўказальны палец, склаўшы астатнія).

Гэта сімвал турэцкай ультранацыяналістычнай групоўкі Bozkurtlar («Базкурт», або «Шэрыя ваўкі»).

На наступны дзень УЕФА адкрыў расследаванне ў дачыненні да футбаліста і цяпер прыняў рашэнне.

Паводле яго, Дэмірал мае прапусціць два матчы на чэмпіянаце Еўропы, то-бок чвэрцьфінал і паўфінал, калі Турцыя ў яго выйдзе.

Каментары1

  • Ірма
    05.07.2024
    Так чаму не напісалі што шэрыя ваўкі забаронены ў шэрагу краін, напрыклад, у Аўстрыі і Францыі.

    Бо гэтая групоўка падтрымлівае генацыд і этнічныя чысткі супраць курдаў і ня толькі

    Гэта прыкладна тое ж самае, калі б нехта з гульцоў выйшаў у футболцы са знакам «Z»

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць