Грамадства77

На сустрэчы з Лукашэнкам у першы шэраг паставілі простую сям'ю — падпалкоўніка пагранічных войскаў і інспектарку з мытні

Але тут сям'я Вяраксаў стаяла ў цывільным.

Дзяржаўныя СМІ захапляюцца візітам начальніка на Гомельшчыну. Аляксандр Лукашэнка быццам бы і пацярпелы рэгіён наведаў, але толькі не горад Мазыр, дзе сотня тысяч людзей некалькі дзён па-сапраўднаму пакутавала без святла, вады і ўсіх іншых выгодаў цывілізацыі, якія гарантуюцца бесперабойнай электрычнасцю. 

Замест гэтага ён паляцеў у вёску, дзе людзі не ездзяць у ліфтах, не стаяць у чарзе па ваду з цыстэрны і ў цэлым пераносяць вялікае прыроднае бедства на парадак прасцей.

БелТА прыводзіць рэпартажныя вытрымкі з гэтай сустрэчы ў Прудку: выстаўленыя паўколам людзі, шматдзетная пара па цэнтры, некаторыя стаяць задраўшы галовы. Усё ж Лукашэнка як бог — заўсёды спускаецца да сялян з неба і адлятае ад іх таксама ў неба.

Сустрэча з жыхарамі Прудка, фота: БелТА

«Якія ў вас катастрафічныя пытанні да мяне?», — цытуе агенцтва пытанне Лукашэнкі, на якое сабраныя хорам прамаўчалі: «Такіх пытанняў няма».

Але ці магло быць іначай? У гэтым ваяжы ад неспадзяванак застрахавана ўсё. Нават калі на плячах публікі не відаць пагон, гэта не азначае, што іх няма.

Чатыры месцы ў першым шэрагу перад Лукашэнкам заняла сям'я з суседняй вёскі Барыскавічы: падпалкоўнік пагранічных войскаў, дэпутат сельсавета Дзяніс Вяракса і ягоная жонка Юлія Вяракса — старшы лейтэнант, інспектар мытных аперацый і кантролю ў Новай Рудні. А таксама іх два сыны, ну і дачка на руках у бацькі.

Сям'я Вяраксаў у працоўным адзенні. Скрыншот з Youtube

Чаму гэтая пара з прапагандысцкіх шоу пасаромелася сябе апрануць у кіцелі, а сваіх сыноў так, як яны, паводле БТ, ходзяць дома і ў школе? 

Лукашэнку было б прыемна, але глядач мог бы і не паверыць у шчырасць публікі, якая не мае пытанняў да бездакорнага менеджара.

Сыны Вяраксаў з аднакласнікамі. Скрыншот з Youtube

Каментары7

  • Бобр
    02.08.2024
    А тут все очевидно: президент перестал быть народным. Сплошные маскарады. Раньше хоть как то дело было до народца
  • Яны саромеюцца
    02.08.2024
    Гэтыя "падпалкоунікі" нямуць адказнасць за перасячэнне межы з Украінай расейскімі захопнікамі, таму і саромеюцца. Але, нау́рацці у іх ёсць такое пачуцце....як і гончар афицэра.
    Пенсія ды ільготнае жытло.
  • Электарат Лукашэнкі
    02.08.2024
    Электарат Лукашенкі - падпалкоўнікі пагранічных войскаў і інспектаркі з мытні, мянты, амапаўцы, суддзі, пракуроры, чыноўнікі, ідэолагі, вертухаі, кдбшнікі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць