Грамадства1010

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Сілавікі знайшлі чарговы спосаб рэпрэсаваць беларусаў. Акрамя таго, што вас могуць затрымаць на мяжы па вяртанні з ЕЗ, могуць яшчэ і спакойна пусціць у Беларусь, а потым зрабіць невыязным і рэпрэсаваць. Пра гэта Белсату паведамляе чалавек, які сам апынуўся ў такой сітуацыі. Вядома мінімум пра 10 невыязных штомесяц.

Фота: Памежны камітэт

З мэтаў бяспекі крыніца не хоча публікаваць падрабязнасцяў гісторыі, але пакарання ў Беларусі пазбегчы ўдалося. Прадстаўнік «Байсол» у размове з «Белсатам» сказаў, што ведае менавіта пра гэты выпадак. Больш за тое, такія гісторыі здараюцца рэгулярна.

«Да нас даходзіць далёка не ўся інфармацыя, але тое, пра што мы ведаем, — гэта даволі вялікія лічбы. На месяц можам даведвацца пра да 10 чалавек, якія ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі», — кажа прадстаўнік службы эвакуацыі «BYSOL» Фёдар.

Суразмоўца адзначае: «BYSOL» ужо больш за год рэгулярна чуе пра гісторыі, калі чалавек не жыў у Беларусі, але часта прыязджаў без праблемаў і ў пэўны момант не здолеў выехаць праз афіцыйную забарону. Гэтак адбываецца праз асаблівасці працы сістэмы сілавікоў.

«Маецца на ўвазе, што чалавек праязджае мяжу і высвечваецца ў базах кожны раз. У той жа час у аператыўнікаў вядуцца крымінальныя справы на шмат тысяч асобаў адначасова ў справе тых жа пратэстаў. І ў пэўны момант супадае, што даходзіць чарга да канкрэтнага чалавека — і ён высвечваецца ў базах, калі мінае мяжу. Тады чалавек трапляе ў спіс невыязных», — тлумачыць Фёдар.

Ёсць яшчэ адзін сцэнар, калі чалавек ужо быў у спісе невыязных. У гэтым выпадку таксама можна ўехаць у Беларусь без праблемаў.

«Калі ён быў у вышуку, яго б адразу затрымалі. Забарона на выезд азначае, што чалавек умоўна вольны: у межах Беларусі.

Сярод кейсаў найчасцей з забаронаю на выезд сутыкаюцца асобы, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, і маладзёны прызыўнога веку», — працягвае ён

Галоўная парада і прынцыповая пазіцыя «Байсол» — лепей не ездзіць у Беларусь, калі вам можа пагражаць небяспека ці ёсць падазрэнні на гэты конт.

Праверыць, абмежаваны вам выезд ці не, можна на сайце МУС.

«Але гэта можна зрабіць толькі з тэрыторыі Беларусі або віртуальна з тэрыторыі Беларусі, то бок праз беларускі IP [можна выкарыстаць VPN. — Заўв. рэд.]. І, натуральна, калі выезд абмежаваны, то ехаць проста забаронена, — кажа Фёдар. — Па-другое, калі мы разумеем, што бралі ўдзел у нейкіх акцыях, дзе маглі засвяціцца, ці гэта былі вядомыя акцыі, паводле якіх ідуць крымінальныя справы, то таксама не трэба ехаць».

Некаторыя беларусы спрабуюць паехаць дадому праз Расею. Гэта трохі павялічвае шанцы на поспех, але не дапамагае, адзначае суразмоўца.

«Варта як мага больш справаў у Беларусі рабіць дыстанцыйна. Калі чалавек усё ж пастанаўляе ехаць у Беларусь, то трэба ўсведамляць, што ён можа сесці за краты, і ехаць з гэтым усведамленнем і падрыхтаванасцю. Падрыхтавацца — напісаць усе магчымыя даверанасці праз натарыуса, зрабіць блізкіх суўладальнікамі маёмасці і гэтак далей.

Калі ўсё ж чалавек, маючы ўсведамленне небяспекі, едзе дзеля якой-небудзь справы, тады прынамсі трэба намагацца зрабіць гэтую справу як мага хутчэй — за дзень — і паспрабаваць выехаць праз Расею.

Калі чалавек усё ж паехаў і трапіў у сітуацыю, калі не можа выехаць, трэба сабраць як мага больш доказаў, што ён рэпрэсаваны з палітычных матываў, і з гэтымі доказамі звяртацца ў «Байсол», — рэзюмуе прадстаўнік службы эвакуацыі.

Каментары10

  • барадзед
    14.09.2024
    Кайданкі, цябе калі ўжо вышлюць? дзе дакументы паспеў зрабіць? панапралазіла агентуры, гадамі прыйдзецца дэпартаваць
  • Польскі ледзянец
    14.09.2024
    Кайданкі, калі гутарка пра літоўцаў, то так. Там зараз кіруюць абсалютна антыбеларускія палітыканы. Але ж хто табе навязаў тую Літву? Ратуйся ў братэрскай Польшчы.
  • &
    14.09.2024
    Неверагодна уявіць сабе, што гадоў так праз 10-15 па ранейшаму будуць арыштоўваць ужо верагодна зусім не маладых людзей за дурныя падзеі 2020. Так бы мовіць - чарга дойдзе. Колькі гігабайтаў там у іх тых здымак адзін д'ябл ведае

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя6

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць