Грамадства55

Беларусам за мяжой пачалі рассылаць паведамленні, каб нагадаць пра «камісію па вяртанні»

Беларускім палітычным уцекачам пачалі пісаць у месенджарах з беларускіх нумароў — прапаноўваць вяртацца праз камісію генпракурора Шведа, піша «Вясна».

Актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч атрымаў у Viber паведамленне з беларускага нумара, у якім расказваюць пра «камісію па вяртанні». Паведамляецца, што ён можа звярнуцца ў яе, калі мае жаданне вярнуцца ў Беларусь.

Дзяніс — 39-гадовы актывіст з Рагачова, больш за дзесяць гадоў вёў рэгіянальны рэсурс «Рагачоў Анлайн», аднак пасля выбараў быў вымушаны з'ехаць з краіны. У траўні 2023-га яго аштрафавалі на 720 рублёў за публікацыю фота з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам на фоне сцяга польска-венгерскага сяброўства, які падаўся суду падобным да БЧБ. У жніўні мінулага года на Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі.

Праваабаронцам вядомыя як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці» і звяртанне ў «камісію па вяртанні», супраць людзей заводзілі крымінальныя справы пасля вяртання ў Беларусь.

Каментары5

  • КГБ СССР
    22.09.2024
    Всех найдут за границей и всем будет капут
  • Радыё Эхвэм
    22.09.2024
    КГБ СССР, твой савок згніў, згніе і цяперашні рэжым
  • Андрусь
    22.09.2024
    Дашкевіч такі сабе актывіст. Бегаў то да нашых, то да вашых. Уладкаваўся заўклубам у "аграгарадок" і за "дараванне" ўладай колішніх "заслугаў" паклёпы на гомельскіх праваабаронцаў пісаў на сваім сайце, нібыта "выкрываючы грашовыя махінацыі" ў гомельскім грамадска-палітычным цэнтры. Але даказаць свае абвінавачванні так і не здолеў. У 20-м зноў пераабуўся, бо з клуба звольнілі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць