Музыка66

У гурта «Пятля прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове

Сёмы студыйны рэліз называецца «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў. Адзін з іх — «Квант» — ужо выходзіў у фармаце сінгла. Таксама ў альбом увайшла абноўленая версія песні «Жыццё як жах».

«Альбом аб пачуццях назіральніка за катом Шродынгера. У ролі ката — наша з вамі агульная будучыня. Аб роспачы, праз прызму якой усё ўжо выглядае мёртвым, і надзеі, якая дазваляе бачыць яго жывым. Пра невыноснасць перажывання суперпазіцыі аб'екта наш новы поп-альбом», — так характарызуе яго сам гурт.

Паслухаць альбом можна па спасылках: Spotify, Yandex, YouTube, Apple Music.

@nashaniva Чаму ў расіян так бамбанула? #петляпристрастия #пятляпрыхiльнасцi #белорусы #минсксейчас #беларусьновости #нашаніва #беларускаямова ♬ Алоха - Петля Пристрастия

У лістападзе «Пятля прыхільнасці» едзе ў вялікі еўрапейскі тур. Даты, гарады і спасылкі на квіткі можна адшукаць тут.

Каментары6

  • Слухач
    25.10.2024
    Прыгожая музыка, прыгожы голас. Тэксты трохі сумныя. (Мякка кажучы). Жадаю творцам больш аптымістычнага настрою, каб зажыгаць надзею ў слухачоў. Не хапае песень з пазітыўным, натхняючым настроем, што ўсё будзе добра і мы пераможам.
    Калі ласка, паспрабуйце пісаць тэксты, калі ў вас добры настрой і пробліскі веры ў светлае будучае. Тады такія песні мы зможам спяваць у вызваленай ад рэжыму Беларусі. І сёння: каб абуджаць волю, веру ў перамены, у перамогу над злом.
    Вельмі не хапае такіх тэкстаў.
    А музыка проста топ!
  • Alex
    25.10.2024
    Чарапок круты. А у апсэнта цiктокi беларускiя не прадаюцца.
  • Индеец
    25.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць