Грамадства2424

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам

На пачатку 1990‑х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, а праект атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота

Суд Ленінскага раёна Гродна 11 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе. На пачатку 1990‑х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, піша Радыё Свабода.

Як адзначаецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, фільм быў распаўсюджаны на YouTube-канале «Сергей». У спіс «экстрэмісцкіх» з гэтага канала таксама трапілі яшчэ два відэазапісы — «Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!», «Лінія Сталіна».

Рэжысёрам фільма «Дарога на Курапаты» быў Міхаіл Жданоўскі (памёр у 2023 годзе). Сцэнар ён пісаў разам з Аляксандрам Лукашуком. У стварэнні фільма браў удзел і Зянон Пазняк.

За стварэнне цыкла «Дарога на Курапаты», «Жаўрукі Беларусі», «Успаміны пра Мікалая Равенскага» Міхаіл Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

«Дарога на Курапаты» з'яўляецца дакументальным сведчаннем злачынстваў бальшавіцкага рэжыму супраць беларускага і суседніх народаў.

Каментары24

  • Праўда
    13.06.2026
    30 гадоў палітыка прамаскоўскай улады скіраваная на этнацыд з захаваннем адзінкавых фармальных прыкмет дзяржаўнасці. Але губернскае насельніцтва, як і належыць паспалітым рускамірным, ўласнай волі і глуздаў ня мае, за яго начальства думае і вырашае.
  • Ну дык
    13.06.2026
    Трэ ўжо "Беларусьфільм" прызнаць экстрэмісцкім фармаваннем! Дробязі навошта.
  • 1984
    13.06.2026
    Праўда й факты экстрэмісцкія ў вачах дыктатуры Лукашэнкі. Але беларускую гісторыю нельга сьцерці ці адмаўляць. Мы памятаем.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць