Свет11

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена

Падпісанне мемарандума аб пачатку ўрэгулявання крызісу паміж ЗША і Іранам не адбудзецца ў нядзелю, аднак гэта можа здарыцца ў найбліжэйшыя дні. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Ірана Ісмаіл Багаі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Па словах іранскага дыпламата, тэрміны падпісання застаюцца нявызначанымі.

«Нам давядзецца пачакаць і паглядзець, калі менавіта падпішуць мемарандум. Хоць гэта не адбудзецца заўтра, нельга выключаць магчымасць такога развіцця падзей у найбліжэйшыя дні», — прыводзіць яго словы агенцтва Tasnim.

Багаі ўдакладніў, што дакумент павінен пакласці канец баявым дзеянням, пры гэтым абмеркаванне ядзернай праблематыкі на гэтым этапе не прадугледжана.

Раней прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заяўляў, што ЗША і Іран могуць зацвердзіць пагадненне аб урэгуляванні крызісу на працягу 24 гадзін для наступнага падпісання. Напярэдадні Багаі таксама казаў пра дасягнутае паразуменне па асноўных пытаннях і завяршальную стадыю ўнутранага ўзгаднення мемарандума.

Агенцтва Reuters паведамляла, што ЗША і Іран могуць падпісаць пагадненне аб спыненні вайны ўжо 14 чэрвеня. Дакумент прадугледжвае зняцце санкцый на экспарт нафты і разблакаванне іранскіх актываў у абмен на адкрыццё Армузскага праліва.

Каментары1

  • Смешарик
    13.06.2026
    Я уже пролистываю "информацию" о отношениях США и Ирана))))) На протяжении такого долгого времени информация меняется по 10 раз в день)))))) Комэдыя

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР7

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць