Спорт55

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава

Каманда дэмакратычнай Беларусі 13 чэрвеня заняла першае месца ў міжнародным дабрачынным футбольным турніры Ambassadors’ Cup 2026 у Вільні (Літва). Другое — у каманды Офіса прэзідэнта Літвы, у якой гуляў і сам Гітанас Наўседа, трэцяе месца занялі ўдзельнікі з Германіі, піша «Белсат».

Турнір аб’яднаў прадстаўнікоў розных краінаў, амбасадаў, бізнэсу і грамадскіх арганізацый, палітыкаў, а яго галоўная мэта — падтрымка дзяцей і развіццё спартыўных магчымасцяў для тых, каму гэта асабліва патрэбна.

На шляху да перамогі беларуская каманда згуляла з камандай Брытанскай амбасады, а таксама з камандамі Тайваня, Іспаніі і Індыі.

Фінальная частка турніру супраць каманды прэзідэнта Літвы завяршылася серыяй пенальці, дзе гульцы дэмакратычнай Беларусі паказалі характар і ўпэўненасць. Дакладныя ўдары, падтрымка адзін аднаго і моцны камандны дух дапамаглі беларусам атрымаць перамогу і заняць першае месца ў турніры.

Беларуская каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве трэці раз, але раней не займала аніякіх прызавых месцаў. 

Перамогу, па словах дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, беларусы прысвяцілі журналісту Мікіту Мелказёраву, які раптоўна памёр пры канцы мінулага года.

Асобна варта адзначыць дабрачынны складнік мерапрыемства: самы вялікі данат зрабіла кампанія PZU — пяць тысяч еўра. PZU — гэта польская страхавая група і адзін з галоўных партнёраў турніру. Гэты ўнёсак стаў важнай падтрымкай для ініцыятыў, якія дапамагаюць дзецям займацца спортам, трэнавацца і атрымліваць новыя магчымасці для развіцця.

Каментары5

  • хахах
    13.06.2026
    Хоть где то победили...))
  • Праходзіў побач
    13.06.2026
    Так пераможам!
  • Цэнзурэннтэст
    13.06.2026
    Якія "дэмсілы"? Стоп газлайтынг!
    Ціханоўская а) не была абрана дэмакратычным чынам б) нават пры наяўнасці магчымасці (пера)абрацца на платформе Лібера ў дэмакратычны спосаб хоць заўтра, не робіць і не збіраецца рабіць таго.
    Вынік: слова "дэмакратыя", "дэмакратычны" - не пра ейны Офіс.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць