Свет22

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі

У Францыі суд вынес прысуды шасці грамадзянам Грузіі, якіх прызналі вінаватымі ў арганізацыі крадзяжоў рэдкіх выданняў рускай класічнай літаратуры з еўрапейскіх бібліятэк. Пакаранне для ўдзельнікаў групы склала да сямі гадоў пазбаўлення волі, піша Deutsche Welle.

Падробкі арыгінальных выданняў, выстаўленыя ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта. Фота: Wojtek Radwanski/AFP/Getty Images

Зламыснікі дзейнічалі па загадзя распрацаванай схеме: яны выкрадалі каштоўныя старадаўнія кнігі, а замест іх пакідалі якасна зробленыя падробкі. Сярод выкрадзеных выданняў былі творы Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава і Мікалая Гогаля. Паводле ацэнак следства, агульны кошт скрадзеных кніг склаў некалькі мільёнаў еўра.

Двое абвінавачаных былі асуджаныя завочна, бо іх затрымалі ў Грузіі, якая не выдае сваіх грамадзян іншым краінам. Яшчэ двое — Міхеіл Замтарадзэ і Бека Цірэкідзэ — раней атрымалі прысуды ў Літве і Эстоніі за падобныя злачынствы. Французскі суд дадаў ім новыя тэрміны пакарання.

Найбольш суровае пакаранне атрымаў 50‑гадовы Міхеіл Замтарадзэ — сем гадоў турмы і пажыццёвая забарона на ўезд у Францыю. Раней у Літве яго ўжо асудзілі за крадзеж кніг XIX стагоддзя коштам больш за 600 тысяч еўра.

Пракуроры адзначылі, што крадзяжы былі добра арганізаванымі і здзяйсняліся з вялікай падрыхтоўкай і цынізмам. Гэты працэс стаў адным з апошніх у серыі расследаванняў, звязаных з маштабнымі крадзяжамі рэдкіх кніг у бібліятэках розных краін Еўропы. Паводле версіі следства, за гэтымі злачынствамі магла стаяць міжнародная арганізаваная сетка, якая, верагодна, мае сувязі з Расіяй.

Каментары2

  • Барадзед
    14.06.2026
    Нашли криминальную золотую жилу. Отсидят и выйдут богатыми грузинами.
  • Алкаш
    14.06.2026
    Это не просто библиофилы. Эти уродцы были порученцами любителей архитектуры, особенно шпилей. Рассматривать их нужно, не как криминальный экспорт из Грузии, таких тут в Германии всегда было много, а как участников гибридной войны.

Цяпер чытаюць

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

Дыета на квашанай капусце: новы трэнд у адміністрацыі Трампа8

NATO не бачыць ядзернай зброі ў Беларусі

Паглядзіце, як крута перарабілі сталінку каля цэнтра Мінска1

Іранскага доктара дэпартавалі з Беларусі на 30 гадоў2

Легендарны дуб Робіна Гуда ў Шэрвудскім лесе загінуў4

Украіна за суткі запусціла па Расіі 992 дроны. Гэта рэкорд вайны11

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі3

Страла аўтакрана ўпала на рабочага ў Гродне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць