Спорт2222

У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі

Паводле розных звестак, пацярпелі ад дзесяці да трыццаці ізраільскіх заўзятараў. У пацярпелых пабоі і нажавыя раненні.

Фота: Mouneb Taim/Anadolu via Getty Images

У Амстэрдаме пасля футбольнага матча ў Лізе Еўропы паміж нідэрландскім «Аяксам» і ізраільскім «Макабі Тэль-Авіў» (5:0) на заўзятараў з Ізраіля напалі людзі ў масках. Некаторыя з іх былі з палесцінскімі сцягамі і выкрыквалі прапалесцінскія лозунгі. Нападнікі таксама спрабавалі ўварвацца ў гатэлі, дзе спыніліся ізраільцяне, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Перад гульнёй заўзятары ізраільскага клуба знялі вывешаны на вуліцы сцяг Палесціны. Пасля гульні на ізраільцян напалі ў некалькіх месцах горада. У пацярпелых пабоі і нажавыя раненні.

Міністэрства замежных спраў Ізраіля паведаміла, што 10 чалавек атрымалі раненні, з двума ізраільцянамі звязацца не ўдалося. Ступень цяжкасці атрыманых раненняў удакладняецца.

Прадстаўнікі паліцыі Нідэрландаў паведамілі, што атрымалі шэраг паведамленняў пра бойкі ў цэнтры горада. Паводле звестак паліцэйскіх, пасля беспарадкаў былі затрыманыя 57 чалавек.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху распарадзіўся неадкладна адправіць у Нідэрланды два самалёты для вяртання ў краіну ізраільскіх грамадзян.

Кіраўнік урада Ізраіля запатрабаваў ад галандскіх уладаў хуткіх і рашучых дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў для забеспячэння бяспекі грамадзян Ізраіля. Ізраільцяне, якія знаходзяцца ў Амстэрдаме, МЗС Ізраіля заклікаў не пакідаць гасцініцы.

Амбасадар Ізраіля ў ААН Дэні Данон апублікаваў у сацсетцы кадры нападу і назваў тое, што здарылася «пагромам». «Гэта сапраўдныя абліччы прыхільнікаў радыкальнага тэрарызму, з якім мы змагаемся», — напісаў ён.

Лідар найбуйнейшай у парламенце Нідэрландаў правай «Партыі свабоды» Герт Вілдэрс назваў тое, што адбылося на вуліцах Амстэрдама, пагромам. «Мы сталі Газай Еўропы. Мусульмане з палесцінскімі сцягамі палююць на габрэяў. Улады будуць прыцягнутыя да адказнасці за сваю няздольнасць абараніць грамадзян Ізраіля», — заявіў ён.

Каментары22

  • Суповой пакетик
    08.11.2024
    Во-первых, связь потеряна с тремя израильтянами, а во-вторых, - вот все, что нужно знать о "героях арабского сопротивления". Идут на мокрое дело в масках, дабы потом никто не сумел привлечь никого из бандитов к ответственности. Головорезы с большой дороги, а не "ерои"! Впрочем, это было ясно с самого начала. Но... знаю не понаслышке: большинство пассивных "сторонников Палестины" плохо знают, где такое место на карте. Но это отнюдь не мешает колоннам Грет Тунберг обеспечивать идеологическое прикрытие погромщикам...
  • Ваяўнічы сіянізм
    08.11.2024
    Вось вам і лакмусавая паперка, якая яскрава паказвае стаўленне дэмакратычнага грамадства да ізраільскіх галаварэзаў.
  • Так
    08.11.2024
    Можаце баніць і абзываць крайнеправым, як цяпер модна, але фаткы такія:

    I У Еўропе, асабліва заходняй, ВЯЛІКАЯ праблема з мігрантамі з Азіі і Афрыкі, асабліва мусульманамі.

    II Апошніх далей бароняць левыя, пад лозунгамі пра "расізм" і так далей, а шматлікія левыя пачалі падтрымліваць Палесціну.

    III Варта было б, каб НН асвятляла таксама навіны, якія амаль штодзённа, пра крымінал з боку мусульманаў у Еўропе, каб беларусы зразумелі праблему. Ці прынамсі статыстыкі, якія паказваюць (матэматыку ўжо цяжка будзе назваць расісцкай) вялікую адсоткавую кольнасць мігрантаў не з Еўропы і крыміналу.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць