Былы прэзідэнт МАК Томас Бах выступіў за ўдзел Расіі ў чэмпіянаце свету па хакеі ў 2027 годзе
Паводле слоў Баха, неабходна захоўваць аўтаномію і нейтралітэт спорту.

Былы прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах лічыць, што зборнай Расіі па хакеі нельга забараняць удзел у чэмпіянаце свету 2027 года ў Германіі, піша DPA.
«Мая пазіцыя ясная, яна заўсёды была яснай: ад дзяржаў і ўрадаў не павінна залежаць, хто можа ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах», — заявіў Бах.
Паводле слоў Баха, неабходна захоўваць аўтаномію і нейтралітэт спорту. «Вызначальнымі павінны быць спартыўныя кваліфікацыйныя паказчыкі, а не палітычныя погляды», — дадаў былы кіраўнік МАК.
Наступны чэмпіянат свету запланаваны на май 2027 года ў Германіі. Як такога адборачнага турніру на чэмпіянат свету, як у футболе ці баскетболе, па хакеі не існуе.
Першынство праходзіць у маі, у чэмпіянатах свету ў вышэйшым дывізіёне ўдзельнічае 16 зборных, разбітых на дзве групы. Зборныя, што займаюць у групавым турніры на ЧС апошнія месцы, пакідаюць эліту, ім на змену прыходзяць зборныя, што выйгралі першы дывізіён.
У 2026 годзе элітны дывізіён пакінулі Славенія і Італія, на іх месца прыйшлі Украіна і Казахстан.
Расія не ўдзельнічае ў чэмпіянатах свету з 2022 годзе. Але ў Міжнароднай федэрацыі хакею ёсць правіла, што можна выкінуць зборную з найгоршым рэйтынгам, а найгоршы рэйтынг мае Украіна.
Так было прынята рашэнне з моладзевага чэмпіянату свету, які павінен прайсці ў снежні ў Канадзе, выкінуць Нарвегію, што мае найгоршы рэытынг, каб вярнуць Расію.
Зборныя Нарвегіі, Швецыі, Латвіі, Фінляндыі, Даніі і Чэхіі абвясцілі, што не будуць гуляць супраць Расіі на ЧС-2027. Акрамя таго, некалькі спонсараў IIHF прыгразілі адмовіцца ад падтрымкі чэмпіянату свету ў выпадку допуску расійскай зборнай.
Каментары