Грамадства55

Беларуса будуць судзіць у Варшаве за малюнак з Іланам Маскам

Беларускаму мастаку, які намаляваў у Варшаве Ілана Маска з рымскім прывітаннем, даслалі позву ў суд на 15 верасня, піша «Медыязона».

Фота з інстаграма аўтара малюнка

Яго падазраюць у наўмысным пашкоджанні маёмасці (пункт 1 артыкула 288 КК Польшчы). 

У канцы студзеня мастака затрымалі падчас працы над стрыт-артам, на якім быў намаляваны чалавек, падобны да Ілана Маска, які падымае руку ў нацысцкім прывітанні, і надпіс «Make Poland great for Poles again».

У пастарунку ў яго бралі адбіткі пальцаў, сліну, перапісвалі асабістыя даныя. Паводле слоў Максіма, у паліцыянтаў узніклі пытанні да яго дакумента — пратэрмінаванага часовага пасведчання асобы замежніка, якое выдаюць пры падачы на міжнародную абарону.

Таксама беларус распавёў, што паліцэйскі прымушаў яго падпісаць дакумент з абвінавачваннем у нанясенні шкоды маёмасці на 2000 злотых і ў малюнку чалавека, «які робіць рымскі салют».

Каментары5

  • Fantastic
    04.09.2025
    На жаль, пакуль не атрымана грамадзянства, нават мастакі жывуць у Польшчы на птушыных правах ☹️
  • логіка
    04.09.2025
    Вось цікавая з'ява. Прыехалі ў Польшчу некаторыя абруселыя грамадзяне РБ, маючы інтэрнацыянал у галаве, парушаюць мясцовыя законы, а пазней плачуцца.

    Цікава, ці некаторыя палітычны профільна падобныя нда яму цяпер дапамогуць ці кінуць?
  • Olech
    04.09.2025
    Кралала, не толькі савецкай, але шырэй прапаганды камунізму.

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць