Трое курдаў вярнуліся на радзіму пасля васьмі месяцаў у турме Беларусі
Трое маладых людзей з Курдыстана вернуцца на радзіму пасля амаль васьмі месяцаў утрымання пад вартай у Беларусі. Пра гэта агенцтву Rudaw у сераду паведаміў член камітэта па знешніх сувязях парламента Ірака Мутана Амін на фоне працяглых намаганняў па рэпатрыяцыі мігрантаў, што затрымаліся за мяжой, паведамляе Reform.news.

Дэпутат распавёў, што трое маладых людзей меліся вярнуцца ў рэгіён Курдыстан праз міжнародны аэрапорт Эрбіля (сталіца аўтаномнага рэгіёна Курдыстан у Іраку) у сераду а 15:00 па мясцовым часе. Паводле яго слоў, яны «амаль восем месяцаў знаходзіліся пад вартай у Беларусі», спрабуючы перабрацца ў Заходнюю Еўропу.
Не ўдакладняецца, чаму курды апынуліся пад вартай. Сотні мігрантаў штодня бесперашкодна штурмуюць межы ЕС з тэрыторыі Беларусі. Беларускія ўлады ніяк гэтаму не перашкаджаюць.
З паведамлення вынікае, што выдаткі на паездку трох курдаў фінансуе ўрад Курдскага рэгіёна.
Каментары