Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты
«Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала».

Польскія байкеры з асацыяцыі «Люблю Польшчу» (Stowarzyszenie Kocham Polskę) 30 жніўня наведалі Курапаты, каб аддаць даніну памяці загінулым ахвярам савецкага тэрору.
«Гэта быў момант глыбокай задуменнасці і разважанняў. Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала. Гэта не проста даніна памяці загінулым — гэта таксама абавязацельства перад будучымі пакаленнямі, каб гістарычная праўда заўсёды была жывая», — напісалі яны ў сацсетках.
Раней польскія байкеры правялі акцыю памяці ў Расіі ля мемарыяла «Меднае» пад Цвер'ю (там пахавана больш за шэсць тысяч польскіх вайскоўцаў, расстраляных у СССР у 1940 годзе). Пасля гэтага ім забаранілі ўезд у Расію. На байкераў склалі пратаколы аб парушэнні міграцыйнага заканадаўства.
Расійская прапаганда назвала іх акцыю ў Цверы правакацыяй і заявіла, што байкеры «скандавалі антырасейскія лозунгі і пакінулі пасля сябе нацыяналістычныя надпісы». Удзельнікаў акцыі яны выдавалі за неанацыстаў.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары
Чаму " польскім матацыклістам" дазваляют у Рф падобныя шпацыры прагулянкі ?? Нейкая " квірталерантнасць"разгул дЗемакраціі?)))
Мабыць " ні такія як есць"??) Менавіта " матацыклісты" а ні " байкері"