Навука і тэхналогіі44

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі

На працягу наступных 10 гадоў, ці ўжо ў бліжэйшыя 2-3 гады пры пазітыўным сцэнары, свет можа сутыкнуцца з медыцынскай рэвалюцыяй, якая прынясе за сабой канчатковую перамогу над бясплоднасцю.

ЭКА (экстракарпаральнае апладненне) ці апладненне жаночай яйцаклеткі з дапамогай мікраскопа. Фота: luismmolina / Getty Images

Гаворка пра стварэнне тэхналогіі in-vitro гамет (IVGs) — яйцаклеткі і сперматазоіды, якія ствараюцца ў лабараторыі з перапраграмаваных клетак скуры або ствалавых клетак чалавека (у незалежнасці ад гендара). Гэта адкрыццё здольнае зняць узроставыя (як і любыя іншыя) абмежаванні на зачацце, а таксама адкрыць магчымасць для пар з іншымі сэксуальнымі арыентацыямі мець біялагічных дзяцей, заявілі навукоўцы на нядаўнім пасяджэнні Упраўлення па фертылізацыі і эмбрыялогіі чалавека ў Вялікабрытаніі (HFEA), перадае выданне The Guardian.

Брытанскі наглядальны орган па пытаннях фертыльнасці прыйшоў да высновы, што тэхналогія можа быць на мяжы жыццяздольнасці.

Але гэта не ўсё. Тэхналогія IVGs цалкам парушыць звыклы прыродны парадак, які мае на ўвазе абавязковую наяўнасць генетычнага матэрыялу двух чалавек для атрымання нашчадкаў. Хутка для гэтага можа хапіць аднаго чалавека, альбо зможа ўдзельнічаць цэлая група людзей (ад 3-4 бацькоў і больш).

На думку навукоўцаў, канцэпцыя сола-бацькоўства, калі дзіця ствараецца з яйцаклеткі і сперматазоіда аднаго чалавека, з'яўляецца «крайняй формай інцэсту» і з высокай верагоднасцю прывядзе да рэцэсіўных жорсткіх генетычных захворванняў, бо дзіця не будзе мець генетычнай разнастайнасці.

У адрозненне ад гэтага, мультыплекснае бацькоўства, дзе дзіця нараджаецца з удзелам генаў чатырох чалавек, не нясе такіх біялагічных рызык. У гэтым выпадку дзве пары ствараюць эмбрыёны, з якіх затым атрымліваюцца гаметы для канчатковага зачацця. 

Але пры няцотнай колькасці бацькоў ці яшчэ большай іх цотнай колькасці наступствы для дзіцяці могуць аказацца жудаснымі. Высокія рызыкі для здароўя нашчадкаў могуць узнікнуць і пры злоўжыванні тэхналогіяй з боку пажылых ці непаўнагадовых бацькоў, адзначаюць даследчыкі HFEA.

HFEA таксама падкрэслівае, што тэхналогія IVGs адкрые магчымасць для стварэння вялікай колькасці эмбрыёнаў у лабараторыі. У некаторых краінах гэта можа прывесці да шырокага генетычнага штучнага адбору, калі бацькі будуць адсейваць неўпадабаныя ці «непаўнавартасныя плады» яшчэ на стадыі канструявання будучага дзіцяці, што можа вярнуць папулярнасць эўгенікі разам з уласцівымі ёй паняццямі «чысціні крыві» і «забруджвання генафонду». 

Гэтыя неэтычныя і расісцкія канцэпцыі актыўна ўжываліся ў 19-м — 20-м стагоддзях, асабліва ўладамі Трэцяга Рэйху падчас іх палітыкі генацыду ў дачыненні да іншых народаў і «генетычна непаўнавартасных грамадзян».

«Навуковыя даследаванні ў галіне IVGs хутка развіваюцца, і таму неабходна загадзя вызначыць прававыя межы для выкарыстання гэтай тэхналогіі», — адзначае кіраўнік HFEA Пітэр Томпсан.

На дадзены момант выкарыстанне штучных гамет забаронена ў клінічнай практыцы ва ўсіх краінах свету, але ўжо цяпер становіцца відавочным: IVGs могуць змяніць разуменне сям’і і чалавечага зачацця ў найбліжэйшыя 10 гадоў, канстатуе The Guardian.

Каментары4

  • Каб вас там
    31.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гей-Беларусь
    31.01.2025
    Каб вас там, зразумела, што рускія вам браты. Ніколі не бачыу как абдымаліся і цалаваліся адзін з адным хлопцы. Гэтага ніколі не было ў Беларусі. І гэта не праз дыктатуру, а праз людзей. У Еўропе гэта проста норма, калі людзі любяць адно аднаго. А у нас норма ненавідзець адзін аднаго.
  • Ё
    01.02.2025
    Гей-Беларусь, Ненатуральнасць, гэта адмаўляць натуральныя законы прыроды, дзе для зачацця новага Гома-сапіенс трэба мужчына і жанчына.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»15

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»15

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць