6 лютага ў Полацку памёр пісьменнік Герман Кірылаў. Яму было 87 гадоў.

Герман Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне.
У 1954 годзе скончыў Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, пасля вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Шмат гадоў працаваў у газетах у Шаркаўшчыне, Мёрах, Полацку.
Пісаць літаратурныя творы пачаў у 1970-я гады. У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак», большасць з ix — пра вайну. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта», у часопісе «Полымя» за 2000 годзе надрукавана аповесць «Піраміда».
Найбольшую вядомасць Герману Кірылаву прынесла кніга «Прысягнулі Беларусі: кніга споведзяў», якая выйшла ў 1997 годзе і складалася з успамінаў былых сябраў Беларускага саюза патрыётаў. З ёй Кірылаў стаў лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Как много некрологов в NN.
"Не "шаркайце" маёй "Шаркоўшчынай"! -- казаў мне асабіста Герман Кірылаў. Гэта наконт -- як правільна казаць "Шаркаўшчына" ці "Шаркоўшчына"?