Пра смерць бабруйскага фотамастака Уладзіміра Шарнікава паведаміў канал «Навіны Бабруйска».

Уладзімір Шарнікаў
Уладзімір Шарнікаў нарадзіўся ў Бабруйску ў 1952 годзе. Сын удзельніка вайны, ён пасля школы паступіў у вайсковае вучылішча.
Служыў у Афганістане. Адтуль засталіся сотні фатаграфій, якія можна было пабачыць на яго фотавыставах і ў СМІ.
Уладзімір Шарнікаў абышоў пешшу і аб'ездзіў на веласіпедзе тысячы населеных пунктаў Беларусі, каб захаваць на фотаздымках краіну, якую мы яшчэ не страцілі.

Фота: Уладзімір Шарнікаў


Развітанне з Уладзімірам Шарнікавым пройдзе 5 лютага з 14:00 да 16:00 у рытуальнай зале па вул. Ракасоўскага, 78 у Бабруйску. Пахаванне — на могілках у Бярозавічах.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары