Культура1111

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы

Дэпутат Ігар Марзалюк расказаў пра тое, чаго чакаюць ад новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея.

Запланаваны галоўны фасад новага Нацыянальнага гістарычнага музея

«Глабальная задумка новага музея — паказаць доўгі шлях беларусаў да незалежнасці. Не на словах, а прадметна: праз унікальныя артэфакты, лёсы і падзеі. Беларуская дзяржаўнасць — гэта не выпадковы збег абставін, а тое, да чаго мы доўга і ўпарта імкнуліся, гэта аб'ектыўная заканамернасць тых працэсаў, якія пачаліся на нашых землях тысячагоддзе таму», — падзяліўся Марзалюк у інтэрв'ю дзяржаўнай «Народнай газеце».

Марзалюк кажа, што новы музей гэта не толькі новы будынак, але і «прынцыпова новае бачанне».

«Ужо на падыходзе да музея наведвальнікі павінны будуць атрымліваць першыя моцныя ўражанні, менавіта таму такая сур'ёзная ўвага надаецца яго знешняму абліччу, дзе будзе шмат сімвалаў і знакаў. 

Скажу толькі, што сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя з пункту гледжання нацыянальнай гісторыі асобы — ад старажытнасці да нашых дзён. Хто менавіта і ў якім фармаце — сакрэт». 

Экспазіцыя будзе фармавацца з фондаў цяперашняга Нацыянальнага гістарычнага музея.

«Тое, што цяпер даступна наведвальніку ў залах [Нацыянальнага гістарычнага музея], — толькі мінімальная колькасць экспанатаў. Але ўлічваючы грандыёзнасць канцэпцыі, не выключана, што будуць прыцягвацца знакавыя прадметы і з іншых музеяў. Магчыма, не арыгіналы (у нас няма мэты абяскровіць рэгіёны, забраўшы адтуль усё самае каштоўнае і цікавае), а па-майстэрску створаныя рэплікі, галаграмы і гэтак далей. Ёсць яшчэ і такая форма, як часовае захоўванне тых ці іншых прадметаў з наступным вяртаннем», — адзначыў Марзалюк. 

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея размесціцца на месцы парка «Дрымлэнд» — на ўчастку паміж праспектам Пераможцаў — вуліцай Арлоўскай і ракой Свіслач. Па праекце ён будзе паўтараць контур карты Беларусі. Унутры — некалькі паверхаў з вялікімі прасторамі і холамі, каля 20 тысяч кв. м. Пабудаваць яго плануюць да 2027 года.

Каментары11

  • з маскоўскай мовай прыходзе жахлівая імперская торба ; пушкін, слажніцын ...
    16.02.2025
    на маскоўскай мове магчыма толькі ГУЛАГі будаваць, А мы Літвіны - Беларусы і з маскоўскай мовай прыходзе жахлівая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч.
  • М
    16.02.2025
    з маскоўскай мовай прыходзе жахлівая імперская торба ; пушкін, слажніцын ..., ----------- як ты ўжо надакучыў са сваім рандомным спамам, таварыш майоръ, памяняць мэтадычку
  • Вопрос
    16.02.2025
    С какого года начинается история? С 1917, 1941, 1994?

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць