Свет1515

Трамп: Украіна можа забыць пра НАТА. Гэта тое, з чаго ўсё пачалося

Выступаючы ў Белым доме, Трамп зрабіў некалькі заяў наконт таго, як ён бачыць Украіну і яе будучыню. Паведамляе Associated Press.

Дональд Трамп на пасяджэнні Кабінета міністраў 26 лютага 2025 года. Скрыншот відэа: Reuters

«НАТА — можаце забыць пра гэта. Я думаю, верагодна, гэта тое, з чаго ўсё пачалося», — выказаўся Трамп пра будучыню Украіны ў Альянсе.

Трамп дадаў, што спадзяецца неўзабаве сустрэцца з Пуціным у надзеі дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне.

Узмацняць стасункі прэзідэнт Амерыкі хоча з Расіяй і Кітаем. Перамовы з Масквой ідуць «вельмі добра», сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што не збіраецца даваць Украіне «гарантый бяспекі, якія выходзяць за межы чагосьці значнага».

«Мы папросім Еўропу зрабіць гэта, бо гаворка ідзе пра Еўропу, якая з'яўляецца іх найбліжэйшым суседам. Але мы зробім усё магчымае, каб усё прайшло добра», — дадаў ён.

ЗША паспрабуюць ставіць пытанне аб вяртанні Украіне часткі акупаваных тэрыторый, але «дамагчыся гэтага складана».

26 лютага ў Белым доме прайшло першае пасяджэнне Трампа з Кабінетам міністраў ЗША. На ім прысутнічаў таксама Ілан Маск. Там жа Трамп пацвердзіў, што 28 лютага плануе сустрэцца з Зяленскім для падпісання пагаднення аб выкапнях.

На 27 лютага запланаваны перамовы ЗША і Расіі ў Стамбуле.

Каментары15

  • Дадаю кантэкст навіне
    26.02.2025
    «Найлепшы прэзыдэнт ЗША за сто гадоў» паводле вэрсіі Зянона Станіслававіча: Украіна можа забыць пра НАТА. Гэта тое, з чаго ўсё пачалося
  • Ботам
    26.02.2025
    Гэта не пра Украіну ў НАТО, а пра Трампа забудуць не пазней праз чатыры гады, а то і раней, імпічмент запўсёды магчымы.
  • Filipp
    26.02.2025
    Калі я не памыляюся, ніхто ж і не абяцаў узяць Украіну ў НАТА.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць